Half-Life: Blue Shift

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Half-Life: Blue Shift — гэта другі дадатак для шуцера ад першай асобы Half-Life, распрацаваны кампаніяй Gearbox Software і выпушчаны 12 чэрвеня 2001 году. Як і іншыя дапаўненьні ад Gearbox, Half-Life: Opposing Force і Half-Life: Decay, Blue Shift адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся ў Half-Life, але з пункту гледжаньня іншага пэрсанажа: ахоўніка «Чорнай Мезы» — Барні Калхуна. У ролі Барні, гулец павінен паспрабаваць зьбегчы з сакрэтнай лябараторыі, захопленай прышэльцамі зь іншага сьвету і атрадамі HECU.

У адрозненьні ад першага дапаўненьня Opposing Force, Half-Life: Blue Shift зьяўляецца аўтаномным адонам і не патрабуе ўсталяванай на кампутары арыгінальнай вэрсіі Half-Life. Падчас устаноўкі Blue Shift прапануе карыстальніку ўсталяваць асаблівы пакет паляпшэньня графікі «Half-Life High Definition Pack», які ўключае ў сябе абноўленыя мадэлі пэрсанажаў і зброі. Амэрыканскі рэліз Blue Shift таксама ўключае поўную вэрсію Opposing Force. Інтэрнацыянальная вэрсія прапануе толькі мультыплэерную вэрсію Opposing Force: Capture the Flag.

Іншымі распрацоўшчыкамі ажыцьцяўляўся перанос Blue Shift на рухавік Source, але ён да гэтага часу не завершаны. Праект носіць назву «Guard Duty».