Kel-Tec PMR-30

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Kel-Tec PMR-30
Тып Самазарадны пісталет
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Гэорг Кьелгрэн
Характарыстыкі
Даўжыня 200,7 мм
Даўжыня ствала 109,2 мм
Шырыня 33 мм
Вышыня 147,3 мм

Патрон .22 WMR
Калібар 5,6 мм
Пачатковая
хуткасьць кулі:
375 м/с
Від боясілкаваньня набойнік на 30 патронаў

Kel-Tec PMR-30 — самазарадны пісталет вытворчасьці Kel-Tec, выпушчаны ў 2010 годзе для грамадзянскага рынка. Выкарыстоўвае патрон колцавага ўзгарання .22 WMR.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісталет выкарыстае аўтаматыку з напаўвольнай засаўкай. У дадзенай схэме ствол пісталета мае магчымасьць невялікага адкату назад пад дзеяьннем сіл трэньня, якія ўзнікаюць паміж сценкамі набойніцы і патроньнікам пісталета ў пачатковы перыяд стрэлу, пакуль ціск у ствале яшчэ вялікі. Пад ствалом маецца планка Пікаціні. Ударна-спускавы мэханізм адзінарнага дзеяньня. Рычажкі засьцерагальніка знаходзяцца з абедзвюх бакоў рамкі пісталета. Прыцэльныя прылады нерэгулюемыя, з каляровымі фібраваптычнымі устаўкамі для зручнейшай стральбы. Набойнік двухрадковы, на 30 патронаў, з паказчыкамі колькасці патронаў, разьмешчаны цалкам у рукаяці пісталета