Nollie
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Nóllie (нóлі) — адзін з найпапулярнейшых трукаў на скейтбордзе. Як і олі, уяўляе сабой скачок са скейту, але адрозьніваецца зыходным становішчам ног на дoшцы. Пры олі задняя нага знаходзіцца на тэйле і выконвае «пстрычку», пярэдняя жа разьмяшчаецца прыкладна на сярэдзіне дошкі і выконвае «выцяжку», у той час як пры нолі «пстрычку» выконвае пярэдняя нага, якая знаходзіцца на ноўзе, а «выцяжку» — задняя, якая знаходзіцца на сярэдзіне скейтборду.
Звычайна скейтэры, якія ўмеюць добра рабіць сьвітч олі, добра выконваюць і нолі. Гэта тлумачыцца тым, што пры нолі задзейнічаны тыя ж мышцы, што і пры сьвітч олі.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Nollie — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў