Pong (гульня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гульнявы працэс: дзьвума ракеткамі мячык перакідваецца з аднаго боку да другога. Уверсе - лік гульні.

Pong — відэагульня, якая зьяўляецца сваеасаблівым сымулятарам настольнага тэнісу з прымітыўнай двумернай графікай. Галоўная мэта гульні — перамагчы другога гульца: кампутар ці чалавека — набраўшы большы за яго лік.

Pong была выдадзена кампаніяй Atari 29 лістапада 1972 году і сталася першай шырокавядомай гульнёй, якая атрымала вялікі распаўсюд як на гульнявых аўтаматах, гэтак і на кансолях. Посьпех гульні натхніў Atari на разробку гульні Breakout у 1976 годзе, а потым і Taito — на стварэньне Arkanoid у 1986, што дало пачатак новаму жанру аркадных відэагульняў — арканоід.

Гульнявы працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Pong зьяўляецца двумернай спартыўнай гульнёй-сымулятарам настольнага тэнісу. Гулец кіруе вэртыкальна сваёй плятформай-ракеткай, з дапамогай якой ён адбівае мячык. Ад верхняй і ніжняй мяжы поля мячык адскоквае пад тым самым кутом, пад якім і патрапіў на мяжу. Галоўнае - абараніць сваю мяжу (зь левага ці правага боку), каб мячык не патрапіў па-за ракетку. Калі за мячык патрапіў за ракетку гульца, лік апанэнта павялічваецца на адзінку. Выйграе той, у каго будзе большы лік напрыканцы.[1][2][3]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Home Pong вытворчасьці 1975 году, рэалізаваны праз гандлёвую сетку Sears.

Pong была першай гульнёй, якую разрабіла кампанія Atari, Inc., заснаваная ў 1972 годзе Ноланам Бушнэлам і Тэдам Дэбні.[4][5]

Пасьля выпуску Computer Space Бушнэл вырашыў стварыць кампанію, якая б стварала больш гульняў. Першы кантракт быў заключаны з Bally Technologies для стварэньня гоначнае гульні.[3]

Хатняя вэрсія: «Home Pong»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Посьпех аркаднай вэрсіі прымусіў кампанію ствараць новыя прадукты.[4] У 1974 годзе інжынэр Atari Гараль Лі стварыў хатнюю вэрсію гульні, якая падключалася да тэлевізара: Home Pong. Кодавая назва разрбокі была «Darlene» (паводле адной з супрацоўніц кампаніі).

Кантралёр, які быў распрацаваны, уяўляў сабою прыладу, прыстасаваную да падстаўкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pong // Killer List of Videogames (анг.)
  2. ^ Джон Сэларз (Жнівень 2001). «Pong». Arcade Fever: The Fan's Guide to The Golden Age of Video Games. Running Press. стст. 16–17. ISBN 0-7624-0937-1.
  3. ^ а б Стывэн Кэнт (2001). "And Then There Was Pong". Ultimate History of Video Games. Three Rivers Press. pp. 40–43. ISBN 0-7615-3643-4.
  4. ^ а б Дэвід Эліс (2004). "A Brief History of Video Games". Official Price Guide to Classic Video Games. Random House. стст. 3–4. ISBN 0-375-72038-3.
  5. ^ Стывэн Кэнт (2001). "And Then There Was Pong". Ultimate History of Video Games. Three Rivers Press. pp. 38–39. ISBN 0-7615-3643-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Pongсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Pong-story.com — найбольш разгорнутая інфармацыя пра гульню і яе гісторыю
  • The Atari Museum — агляд плятформы Atari і яе разьвіцьця
  • Клёны Pong — разнастайныя клёны арыгінальнае гульні пад розныя плятформы