Іртыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Іртыш

па-расейску: Иртыш, па-казаску: Ертіс
Іртыш у Омску
Іртыш у Омску
Агульныя зьвесткі
Выток Мангольскі Алтай[d]
Вусьце Об
Краіны басэйну Казастан, Расея, Кітай
Вобласьці Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра
Даўжыня 4248 км
Сярэднегадавы сьцёк 3000 м³/с
Плошча басэйну 1 643 000 км²
Нахіл воднай паверхні 0,03 м/км
Месцазнаходжаньне
Іртыш на мапе
Асноўныя прытокі
Правыя Ішым

Іртыш (па-расейску: Иртыш, па-казаску: Ертіс) — рака, левы і галоўны прыток Обу. Даўжыня — 4248 км (даўжэй за сам Об). Разам яны складаюць самую даўгую раку ў Расеі, другую паводле даўжыні ў Азіі і сёмую ў сьвеце (5410 км). Іртыш — найдаўжэйшы прыток у сьвеце (сярод рэк, што не ўпадаюць у мора ці акіян). Іртыш цячэ праз тэрыторыі Расеі (2010 км), Казахстану (1700 км) да КНР (525 км), упадае ў Об каля Ханты-Мансійску. Выкарыстоўваецца для арашэньня. 3 ГЭС. Канал Іртыш-Караганда. Левыя прытокі: Вагай, Табол, Конда, Оша, правыя прытокі — Ішым, Ульба, Уба, Бухтарма, Тара, Уй, Ом, Туртас, Дзям’янка, Шыш, Туй, Нарым, Калжыр, Курчум ды іншыя. На рацэ разьмешчанае прэснае возера Зайсан плошчай 1810 км².

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Табольск, Омск, Семей, Ханты-Мансійск.