Ірына Багдановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірына Багдановіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 30 красавіка 1956(1956-04-30) (67 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, літаратуразнаўца, перакладніца, пісьменьніца, літаратурны крытык, літаратар
Мова беларуская мова[1]

Ірына Эрнстаўна Багдановіч (30 красавіка 1956, Ліда) — беларуская паэтка і літаратуразнаўца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася 30 красавіка 1956 году ў Лідзе. У 1978 годзе скончыла гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спецыяльнасьці «Філёляг, выкладчык расейскай мовы і літаратуры».

У 1983 годзе скончыла асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. 3 1983 году працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рамантычныя матывы ў дарэвалюцыйнай творчасьці Янкі Купалы» (навуковы кіраўнік — акадэмік Іван Навуменка).

Цяпер працуе дацэнткай катэдры гісторыі беларускай літаратуры на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкуецца з 1973 году. Аўтарка кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне» (2006), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэньня» (2001). Укладальнік зборнікаў «Казімір Сваяк. Выбраныя творы» (2010) і «Вінцук Адважны. Выбраныя творы» (2011). Перакладае з польскай мовы.

У яе зборніках вершаў паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучасьнікаў.

Аўтарка каля 300 навуковых публікацый. Сьфера навуковых інтарэсаў: беларуская паэзія ХІХ — першай трэці ХХ стст., творчасбць Адама Міцкевіча, Зоф’і Манькоўскай (Адама М-скага), Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, паэтаў «Маладняка» і «Узвышша», беларуска-польскія міжлітаратурныя стасункі ХІХ — першай трэці ХХ стст.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Янка Купала і рамантызм (манаграфія). Менск, Навука і тэхніка, 1989. -220 с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 205. — 480 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]