Іянічнае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Месцазнаходжаньне Іянічнага мора

Іянічнае мора — цэнтральная частка Міжземнага мора, зьмешчаная паміж Балканскім і Апэнінскім паўастравамі і астравамі Крыт і Сыцылія. На поўначы пралівам Атранта злучаецца з Адрыятычным морам, на захадзе — Мэсынскім пралівам з Тырэнскім морам. Амывае берага Італіі, Альбаніі і Грэцыі.