Аблога Грознага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аблога Гро́знага — баі за сталіцу Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя места Грозны пад час Першай расейска-чачэнскай вайны паміж расейкімі войскамі й чачэнскімі войскамі. Расейскія войскі карысталіся поўнай перавагай у зброі. Яны мелі лётныя войскі, гарматніцу, танкі. У чачэнцаў не было лётных войскаў, амаль не было гарматаў і танкаў. Аснову іх зброі складала ручныя аўтаматы й гранатамёты. Таму чачэнцы ў асноўным ваявалі там, дзе можна хавацца ад самалётаў і танкаў: у гарах, лясах і местах, дзе забудова дае магчымасьць быць незаўважаным ворагам. Расейскія войскі былі падзеленыя на чатыры часткі: паўночную, заходнюю, паўночна-ўсходнюю, усходнюю.

Пачатак аблогі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 сьнежня 1994 года, а 5 раніцы, пачаўся абстрэл Грознага з гармат. Ад гэтага абстрэлу пацярпела шмат простых людзей, якія не ваявалі за чачэнцаў.

Наступ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 31 сьнежня 1994 года — наступ на Грозны. Лётная частка спачатку не прымала ўдзел у наступе з-за пахмурнага надвор’я. Расейкае войска наступала з трох бакоў: поўнач, захад, усход. Расейскія войскі ўвайшлі ў места спакойна бязь бою. Затым каля яны дайшлі да сярэдзіны места – Чыгуначнага вакзала, пачалася страляніна. Па іх пачалі страляць з аўтаматаў, кулямётаў і гранатамётаў. Адсутнасьць падтрымкі з боку лётніцы (з-за пахмурнага надвор’я), гарматніцы (з-за таго, што расейскія й чачэнскія ваяры знаходзілія вельмі блізка адзін ад аднаго, то маглі расейцы пацярпець ад абстрэлу) рэзка зьнізіла перавагу расейскага войска ад чачэнцаў. Больш таго, вузкія вуліцы Грознага не давалі магчымасьць карыстацца танкамі. Расейцы проста блудзілі па месьце ня ведаючы куды едуць.

Пасьля надыходу начы чачэнцы пачалі страляць па расейскіх войсках. Танкі, БМП падбівалі гранатамётамі, людзей забівалі кулямётамі й аўтаматамі. Падбіўшы першы й астатні танк, ці машыну чачэнцы не давалі магчымасьці расейцамі выехаць з вузкіх вуліцаў Грознага. Агулам з 31 сьнежня 1994 па 2 студзеня 1995 году было забіта каля 200 расейцаў. Расейскае войска вымушанае было ўцякаць з Грознага.

Чачэнскі ваяр у Грозным, студзень 1995 г.
  • 1 студзеня 1995 году расейскае войска спрабавала вырвацца з Грознага, але гэта не ўдалося. Амаль усё начальства загінула. Простыя ваяры прарываліся самастойна “па агародах”, па 2 ці 3 чалавекі. Была старачана ўся цяжкая тэхніка, што потым дало магчымасьць чачэнцам карыстацца ёю пры далейшай абароне Грознага.
Чачэнец моліцца ў Грозным, студзень 1995 года. На заднім тле агонь зь перабітай ашкалёпкам газавай трубы.
  • 3 студзеня расейскае войска пачало марудны наступ, калі адзін дом за другім здабывалі ў чачэнскага войска. Пачалі выкарыстоўваць лётнае войска, гарматы.
  • 18 студзеня пачалі ў сярэдзіне места аблогу палаца Прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя.
  • 19 студзеня здабыцьцё палаца Прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя.
  • 6 лютага у сярэдзіне места расейскае войска здабыла асноўныя будынкі.
  • 6 сакавіка расейскае войска здабылі паўднёвую частку Грознага – Чарнарэчча.

Страты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агулам расейскае войска страціла ў Грозным з 31 сьнежня 1994 па 1 красавіка 1995 году 1 426 чалавек, паранена 4 630 чалавек, 96 чалавек былі ў палоне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]