Абмеркаваньне:Віцень

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На уяўным партрэце Віценя знізу ў правым кутку герб? Тое ж самае «невядомы мастак…». — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 87.143.236.134 (гутаркі · унёсак) 20:51, 10. september 2015‎‎.

Транслітэрацыя старажытных тэкстаў[рэдагаваць крыніцу]

Ці не лепей старажытныя тэксты перадаваць не паводле "фанетычнага" прынцыпу, а простай транслітэрацыяй (т.б. механічнай заменай старажытных літар на новыя), як учынена цяпер з цытатамі з летапісу Рачынскага? Алёхно (гутаркі) 17:13, 4 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

У абодвух выпадках непрыдатны для сучаснай публікацыі стары тэкст апрацоўваецца паводле пэўных альгарытмаў, і перавага фанэтычнага выгляду ў тым, што ён дазваляе зьнішчыць штучны псыхалягічны бар'ер паміж фанэтычным і марфалягічным правапісамі адной і той жа мовы. Дзеля захаваньня дакладнасьці магу хіба прапанаваць варыянты падаваньня арыгіналу з дапамогай адмысловых шаблёнаў (для кароткіх цытатаў і доўгіх цытатаў адпаведна):
« Кароткі фанэтычны тэкст. »

—Назва крыніцы (не абавязковая)

Доўгі фанэтычны тэкст.

--Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:10, 4 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
А чаго гэта стары тэкст "непрыдатны"? Проста замяняеце старыя літары (яць, омега і г.д.) на новыя і запісваеце літаральна, вось і ўсё. Гэта проста і не перакручвае арыгінальны тэкст. А фанетычная мутацыя стварае ўражанне быццам у старажытнасці гэтак пісалі, непавага да арыгінальнага тэксту і наогул блытанне чытача. Алёхно (гутаркі) 20:00, 7 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Адной толькі заменай літараў дзеля адэкватнага выкладу тэксту абысьціся не атрымліваецца, бо маем варыяныўнасьці з прачытаньнем «и» (як «і» або як «й»), якую немагчыма разьвязваць нейкай аўтаматычнай заменай, а калі прыбіраем цьвёрды знак (а калі не прыбіраем «и» і «ъ», то ствараецца ўражаньне, нібы ў ВКЛ пісалі гэтак жа, як ў Расейскай імпэрыі да 1918 году) — то яшчэ і з пазначэньнем мяккасьці, бо часта пазначалі на пісьме як раз цьвёрдасьць, а ня мяккасьць, прытым рабілі гэта вельмі несыстэмна. З такімі адвольнымі (не аўтаматычнымі) пераўтварэньнямі лепей ужо адразу пераходзіць да фанэтычнага выкладу, усё адно ані першы, ані другі варыянты зусім не адпавядае таму, як пісалі ў ВКЛ. А каб не было перакручваньня арыгінальнага тэксту, вышэй я прапанаваў яго таксама зьмяшчаць з дапамогай шаблёну (хоць з усімі арыгінальнымі літарамі, хоць з прыбранымі паводле мэтадычных рэкамэндацыяў Аляксандра Грушы). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:11, 8 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

канчатак -ен[рэдагаваць крыніцу]

Выдаліў гэтыя звесткі, бо, па-мойму, не варта засяроджвацца на такіх дробязях, каб не губляць тэмп артыкула. Папулярны артыкул - гэта сціслая прэзэнтацыя тэмы, у ёй мусіць быць толькі сама галоўнае. А каму трэба падрабязнейшая інфармацыя - пойдзе па спасылках. Алёхно (гутаркі) 20:06, 7 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]