Абмеркаваньне:Масква

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Разьбіваньне[рэдагаваць крыніцу]

Гэты артыкул патрэбна разьбіць на некалькі. Кшталту Гісторыя Масквы, Культура Масквы. Зараз задоўга і таму амаль нечытэльна :(. --Monk 17:52, 05.04.2005 (UTC)

для гэтай мэты ёсьць "Зьмест", каб было зручна арыентавацца па артыкуле і знаходзіць патрэбную інфармацыю. Драбіць артыкул да памераў "Масква-сталіца Расеі-кропка" ня лічу мэтазгодным;)--Czalex 06:01, 06.04.2005 (UTC)
вярніце назад гісторыю. Гэта хамства.--Czalex 09:52, 06.04.2005 (UTC)
што за "Культура Масквы"?? Паглядзіце на артыкулы пра Маскву ў іншых Вікіпэдыях - ніхто асобных артыкулаў на такое не стварае. Хто сказаў што артыкул пра горад павінен быць кароткім?--Czalex 09:54, 06.04.2005 (UTC)
Czalex (Абмеркаваньне | block) (хамства!) - Па-першае, нагадаю табе, што ўсё што ты напісаў у Вікіпэдыю падпадае пад GNU Free Documentation License. Кожны раз калі ты націскаеш на кнопку "рэдагаваць", цябе пра гэта ўнізе папярэджваюць. Там сама цябе папярэджваюць пра тое, што "If you don't want your writing to be edited mercilessly and redistributed at will, then don't submit it here!" - ты гэта сто разоў бачыў, але ці ты гэта хоць раз чытаў?? Ну, і апошняе, у дадзеным выпадку, я на тваім баку. Лічу, што няма сэнсу разьбіваць на шмат артыкулаў гэты тэкст. Ён як адзін артыкул глядзіцца больш энцыкляпэдычна і арганізавана. Таму я за тое, каб вярнуць. Але, калі ласка, давайце абмяркоўваць гэта безь лішніх эмоцыяў. --Rydel 12:10, 06.04.2005 (UTC)
Прашу прабачэньня, але я магу зразумець Czalex. Monk зрабіў па-свойму, нягледзячы на тое, што былі аргумэнты супраць яго прапановы.
Мне здаецца, што перад тым, як штосьці зьмяняць у спрэчнай сытуацыі, трэба спачатку прыйсьці да кампрамісу. І спасылацца на GNU FDL у гэтых абставінах ня трэба, бо ад reverse wars ніхто не выйграе.
EugeneZelenko 14:14, 06.04.2005 (UTC)


Спадарства, думаю, тут усё зразумела (глядзіце артыкулы пра краіны ў іншых моўных вэрсіях). Старонка на 43 кб нечытэльная, і калі ёсьць магчымасьць разьбіць - патрэбна разьбіваць (а калі так не рабіць, то справа можа скончыцца тым, што ўсю інфармацыю пра Маскву зьмясьцім у артыкул Расея, а потым усё пра Расею - у артыкул Эўропа, і наагул усю вікіпэдыю ў адзін артыкул). Аргумэнт пра тое, што ў іншых моўных вэрсіях Масква не разьбітая тут не падыходзіць - у іншых вікіпэдыях інфармацыі пра Маскву значна меней.

Сапраўды, я вельмі зьдзіўлены, што гэтае пытаньне наагул узьняла нейкія размовы і спрэчкі. Я наагул на старонку абмеркаваньня напісаў пра разьбіваньне толькі таму, што заўважыў невікіфікаванасьць, а часу папраўляць тады не было - вось і пакінуў пазначку, каб хто іншы разабраўся, і зусім не хацеў уздымаць нейкую дыскусію - тут няма чаго дыскутаваць. Сёньня заўважыў, што ніхто не зрабіў - і зрабіў сам тое, што патрэбна. У чым праблема? --Monk 15:50, 06.04.2005 (UTC)


І наагул. Кожны робіць так, як правільна зь ягонага пункту погляду. Калі больш за аднаго чалавека лічаць, што артыкул на 40кб з зьместам на паўстаронкі - гэта нармальна, і толькі я адзін лічу іначай - магчыма, праўда вашая, і я штосьці ня так разумею. У revert-wars уступаць не пляную. --Monk 16:02, 06.04.2005 (UTC)

Прашу прабачэньне за залішнюю эмацыйнасьць
проста варта было абмеркаваць спачатку (што мы ўласна й пачалі рабіць), каб потым прыйсьці да агульнага рашэньня і зрабіць так.
Чытэльнасьць артыкулу - паказчык адносны і з адноснай важнасьцю. Артыкул у энцыкляпэдыі створаны для таго, каб чалавек мог знайсьці патрэбную інфармацыю, а не для таго, каб чытаць той артыкул ад коркі да коркі. І інфармацыю пра гісторыю Масквы ці культурна-спартовыя ўстановы Масквы чалавек будзе шукаць у першую чаргу ў артыкуле "Масква", а ўжо потым дзе інш - зэканоміма людзям на часе! У энцыкляпэдыях ня прынята выдзяляць гісторыі гарадоў у асобныя артыкулы (гэтаксама і з гісторыямі краінаў - але тут ужо чыста вікіпэдыйная завядзёнка. Дый краіна - гэта ня горад, ня будзем жа гісторыю горада Пухавічы выносіць асобна!) для мяне паказальны прыклад артыкула пра Маскву ў нямецкай вікіпэдыі - ён шмат большы, чым наш! --Czalex 04:56, 07.04.2005 (UTC)

Варта было б падыходзіць да напісаньня больш адказна. І без вычварэньняў. Савецкім Зьвязам СССР называць не прынята (да таго ж калі ўжываеце ў тым жа артыкуле менавіта такі скарот: СССР). Тое ж і пра "Пэтэрбург". Слова прыйшло ў беларускую праз расейскую. І гэта абсалютна натуральна. Горад-то расейскі. Цікава бачыць таксама ў адным сказе "Славянска-грэцкая акадэмію" і "Ведомости". Альбо захоўваем мову арыгіналу, альбо ўжо перакладаем. Гэта ўсё закіды да чалекса, я так разумею. --Паўлюк 13:23, 9.жніўня.2006 (UTC)

Славянска-грэцкая акадэмія - назвы такога кшталту звычайна перакладаюцца (напр. кажуць жа - Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Кракаўскі ўнівэрсытэт і г.д.). Назвы ж пэрыядычных выданьняў, асабліва сучасных, прынята пакідаць без перакладу - Wall Street Journal, а не Часопіс Муравай Вуліцы.--Czalex 14:30, 9.жніўня.2006 (UTC)

Чырвоная плошча[рэдагаваць крыніцу]

Ува ўсе мовы "Красная плошядь" перакладаецца, як "чырвоная" - Red Square, Roter Platz, Plaza Roja. Слова "красная" ў беларускай мове няма. "Прыгожая плошча" - таксама не варыянт ІМГО.--Czalex 14:30, 9.жніўня.2006 (UTC)

Наконт акадэмій-газэт пагаджуся. А вось наконт плошчы...
Па-першае, вашая беспадстаўная й несправядлівая катэрычнасьць. "Усе" і "няма" - гэта вельмі моцныя слова. Ці сапраўды вы валодаеце дастатковай інфармацыяй, каб казаць пра ўсё мовы? Прыведзеныя вамі пераклады ўзьнікалі, пэўны, зь недастатковага асэнсаваньня назвы, бо раейскае "красная" ў значэньні колеру ўжываецца значна шырэй.
Па-другое, магчыма, недастакова пільна сачу за падзеямі апошнімі... Слова "красная" зь беларускай мовы апошнім дэкрэтам прэзыдэнцкім выключылі? Ці куды яно падзелася? Яно састарэлае, так. Але ж ёсьць. Прысутнічае ў тапаніміцы: Краснае, Краснапольле і інш., часта ў літаратуры, асабліва ў лірыцы, красным называюць лета, сонца, дзяўчат урэшце %) Менавіта гэты сэнс, які існуе і ў расейскай і прычыніўся да зьяўленьня назвы плошчы, дазваляе дакладна разумець яе назву, а ня блытаць яе з чырвонай, ледзь не камуністычнай.
Дадам, што ў гэтым я не спрабую рабіць нейкіх наватвораў (кшталту "Пэтэрбургу"), менавіта такая беларуская назва даволі шырока выкарыстоўваецца (правядзеце экспэрымэнт з гуглам, напрыклад), хаця й сьціплей за прафанаваны пераклад. Я адно прапаную прапагандаваць правільны назоў. --Паўлюк 12:56, 10.жніўня.2006 (UTC)

шаблён «мястэчка»[рэдагаваць крыніцу]

Гэта нешта! :-) (Vasyl` Babych)

Гэты шаблён выкарыстоўваецца і для іншых гарадоў, уключаючы Кіеў. --EugeneZelenko 16:54, 6 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Цікавыя такія мястэчкі, 10 і 3 млн насельніцтва... :-) --Vasyl` Babych 00:36, 7 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Бясспрэчна, выглядае файна :-). Але ад пачатку гэтая назва для шаблёну плянавалася як працоўна-часовая, аднак чамусьці справа з вынаходжаньнем іншай, больш трапнай назвы пакуль неяк ня рухаецца. --Казімер Ляхновіч 02:23, 7 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Так, Масква - гэта такое маленькае мястэчка на паўночна-усходняй Чарнігаўшчыне... :-D Наконт назвы шаблёну: «Места»? ці «Горад»? --Vasyl` Babych 02:47, 7 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Не, то як Тула патэнцыйныя ўсходнія крэсы Вялікалітвы =Р Шаблён жа гэты выкарыстоўваецца ў выпадку ўсіх тыпаў паселішча (хутароў, вёсак, сёлаў, мястэчак і г.д.), таму назва места/горад сюды трохі не пасуе. --Казімер Ляхновіч 03:08, 7 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Як ужо прапаноўвалася ў абмеркаваньні шаблёну, думаю, варта перанесьці яго ў Шаблён:Населены пункт. --Red_Winged_Duck 11:57, 7 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Глядзіце таксама адпаведны запыт у Вікіпэдыя:Рабатызацыя. --EugeneZelenko 16:40, 7 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]