Абмеркаваньне:Уладзімер Сьпірыдонавіч Пуцін

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лічу, што значнасьці няма, а таму і асобны артыкул пра гэтую асобу непатрэбны. Пры гэтым усю прыведзеную інфармацыю можна зьмясьціць у артыкуле Ўладзімер Пуцін. --Ліцьвін (гутаркі) 16:00, 5 лістапада 2019 (+03)[адказаць]

добры дзень. Чаму Вы лічыце, што значнасьці няма і асобны артыкул непатрэбны ? Патлумачце як мага дакладней калі ласка

А чым і дзе ён вызначыўся? Можна арыентавацца на Вікіпэдыя:Значнасьць і Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў. P.S. Тое самае і зь Спірыдон Іванавіч Пуцін. --Ліцьвін (гутаркі) 16:56, 5 лістапада 2019 (+03)[адказаць]


Удзельнік:Ліцьвін, чамутак хутка сцёрлі  ? старонкі Уладзімер Сьпірыдонавіч Пуцін - бацька прэзідэнта Расеі Уладзімера Пуціна. значнасьць у гэтым. Спірыдон Іванавіч Пуцін - дзед Уладзімера Пуціна, кухар Леніна і Сталіна.

Гэтыя людзі заўважна асьвятляюцца ў незалежных ад суб’екту надзейных крыніцах. , як напісана ў правілах Агульны крытэр значнасьці.

Я буду зноўку пісаць артыкулы, на падставе надзейных крыніц. Прашу ня выдаляць

Дык нам трэба ствараць артыкулы пра ўсіх бацькоў і дзядоў усіх прэм’ер-міністраў і прэзыдэнтаў? Чаму вам не падабаецца падыход Расейскай Вікіпэдыі? Адпаведная інфармацыя зьмяшчаецца якраз у артыкулах пра асобы, якія сапраўды зьяўляюцца значнымі і ўплывовымі. --Ліцьвін (гутаркі) 01:20, 6 лістапада 2019 (+03)[адказаць]