Аб’ектыў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Розныя кшталты фотааб’ектываў, у тым ліку шырокавугольны, тэлеаб’ектыў і спэцыяльныя аб’ектывы.

Аб’ектыўаптычная лінза або канструкцыя зь некалькіх лінзаў, якая выкарыстоўваецца ў фатаграфічнай тэхніцы для стварэньня сапраўднага аптычнага відарысу, які потым адбіваецца на фатастужцы або іншым носьбіце, які захоўвае выяву хімічным ці электронным шляхам.

Аб’ектывы для фотаапаратаў, відэакамэр, тэлескопаў, мікраскопаў прынцыпам дзеяньня не адрозьніваюцца, але адрозьніваюцца відам канструкцыі. Аб’ектывы могуць як быць неаддзельнай часткай фотаапарату, або могуць быць замяняцца іншымі аб’ектывамі, каб скарыстацца іншымі значэньнямі фокуснай адлегласьці, дыяфрагмы і г. д.

Хоць тэарэтычна аб’ектыў можа складацца з простай лінзы, на практыцы выпадае ствараць у аб’ектыве сыстэму лінз, каб выправіць (наколькі гэта магчыма) узьнікаючыя аптычныя абэрацыі. Некаторыя абэрацыі немагчыма выправіць, таму задачай стваральніка зьяўляецца знайсьці раўнавагу паміж складанасьцю сыстэмы і якасьцю, прымальнай для выкарыстаньня ў фатаграфіі і мэтазгоднай для масавай вытворчасьці.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ектыўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў