Оптыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аптычныя прыборы ў зборах Музэі вайсковай тэхнікі Кобленцу
Адлюстраваньне квантавай часьцінкі

О́́птыка — разьдзел фізыкі, які вывучае сьвятло. Паколькі сьвятло зьяўляецца адным зь відаў электрамагнітных хваляў і адрозьніваецца ад іншых яго відаў толькі даўжынёй хвалі, то законы оптыкі справядлівыя для ўсіх электрамагнітных хвалях, і яе можна разглядаць як навуку пра электрамагнітныя хвалі.

Прырода сьвятла[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Оптыка апынулася адным зь першых разьдзелаў фізыкі, дзе выявіліся абмежаваньні клясычных уяўленьняў пра прыроду. Пры вывучэньні сьвятло разглядалася з розных абгрунтаваных пунктаў гледжаньня, у сувязі з чым сфармаваўся карпускулярна-хвалевы дуалізм:

  • Карпускулярная тэорыя сьвятла, якая паходзіць ад дасьледаваньняў Ньютана, разглядае сьвятло як струмень часьцінак — квантаў сьвятла ці фатонаў. Згодна з ідэяй Макса Плянка любое выпраменьваньне адбываецца дыскрэтна, прычым мінімальная порцыя энэргіі (энэргія фатона) мае велічыню , дзе частасьць адпавядае частасьці выпрамененага сьвятла, а  — канстанта Плянка. Выкарыстаньня ўяўленьняў пра сьвятло як струмня часьцінак растлумачвае зьяву фотаэфэкту і заканамернасьці тэорыі выпраменьваньня.
  • Хвалевая тэорыя сьвятла, заснавальнікам якой зьяўляецца Крыстыян Гюйгэнс, разглядвае сьвятло як сукупнасьць папярочных монахраматычных электрамагнітных хваляў, а назіральныя аптычныя эфэкты — як вынік складаньня (інтэрфэрэнцыі) гэтых хваляў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]