Адзіны кулямёт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
MG-34 — першы сэрыйны адзіны кулямёт

Адзіны кулямёт — канцэпцыя ўнівэрсальнага кулямёту, які можа быць адначасова як і лёгкім ручным кулямётам, што выкарыстоўваецца з сошак, так і станкавага (што выкарыстоўваецца са станка), і кулямёту для ўсталяваньня на бронетэхніку. Канцэпцыя адзінага кулямёта была распрацаваная пад час Першай Сусьветнай вайны як адзін са спосабаў палягчэньня забесьпячэньня і навучаньня войскаў.

Першым адзіным кулямётам, прынятым на ўзбраеньне войска, быў нямецкі MG-34.