Аднадольныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аднадольныя
Hemerocallis longituba.jpg
Hemerocallis
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Кветкавыя
Кляса Аднадольныя
Бінамінальная намэнклятура
Liliopsida

Аднадольныя, адналісьценевыя, лілеяпсыды (Liliopsida) — кляса кветкавых расьлінаў, зародак якіх мае адну, у адрозьненьне ад двухдольных, семядолю.

Каля 20 парадкаў, больш за 60 тыс. відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе, складаюць значную частку травастою лугоў, стэпаў, саваннаў. На Беларусі 11 парадкаў: асакакветныя, ароньнікакветныя, жабнікакветныя, касачакветныя, лілеякветныя, метлюжкакветныя, наядакветныя, рагозакветныя, сытакветныя, шальнікакветныя, ятрышнікакветныя; больш за 350 відаў.[1] Галоўны кампанэнт расьліннага покрыва балот, лугоў і лясоў. Сярод аднадольных: меч-трава звычайная, пуханос альпійскі, ладзьдзян трохнадрэзны, асака заліўная, ophrys insectifera, гайнік цёмна-чырвоны, асака Хоста і нш.

Пераважна травяністыя расьліны. Дравяністыя віды трапляюцца ў тропіках, радзей у субтропіках. У траў сьцябло ў таўшчыню не расьце. Лісьце з паралельным або дугавым жылкаваньнем, звычайна без чаранка і прылісткаў. Кветкі пераважна трохчленныя. Каранёвая сыстэма валасьніковістая, часта бывае зьмена падземных парасткаў (карэнішча, клубні, цыбуліны).

Харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, лекавыя і прыпраўныя расліны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БелЭн у 18 т. Т.9. Мн., 1999