Біялягічная клясыфікацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Біялягічная клясыфікацыя — навуковая дысцыпліна, у задачы якой уваходзіць распрацоўка прынцыпаў клясыфікацыі жывых арганізмаў і практычнае прыкладаньне гэтых прынцыпаў да пабудовы сыстэмы. Пад клясыфікацыяй тут разумеецца апісаньне й разьмяшчэньне ў сыстэме ўсіх існых і вымерлых арганізмаў.

Асноўныя мэты клясыфікацыі:

  • найменьне (у тым ліку й апісаньне) таксонаў,
  • дыягностыка (вызначэньне, знаходжаньне месца ў сыстэме),
  • экстрапаляцыя, гэта азначае прадказаньне прыкметаў аб'екта, якое засноўваецца на тым, што ён адносіцца да таго ці іншага таксона.

Сучасныя клясыфікацыі жывых арганізмаў пабудаваны па герархічным прынцыпе. Розныя ўзроўні герархіі (рангі) маюць уласныя назвы (ад вышэйшых да ніжэйшых): царства, тып, кляса, атрад, сямейства, род і, уласна, від.

Прынята, што любы пэўны арганізм павінен пасьлядоўна належыць да ўсіх сямі катэгорыяў. У складаных сыстэмах часта вылучаюць дадатковыя катэгорыі, напрыклад, выкарыстоўваючы для гэтага прыстаўкі над- і пад- (надклас, падтып і іншыя). Кожны таксон павінен мець вызначаны ранг, гэта значыць адносіцца да якой-небудзь таксанамічнай катэгорыі.

Такі прынцып пабудовы сыстэмы атрымаў назву Лінэеўскай герархіі, у гонар шведзкага натураліста Карла Лінэя, працы якога былі пакладзены ў аснову традыцыі сучаснай навуковай клясыфікацыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Біялягічная клясыфікацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў