Адпунктоўка
Адпунктоўка | |
........ | |
Выява | |
◄ . , ’ • .... … : ; · ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | друкарскі знак; |
Сымбаль немагчыма вывесьці ў сумяшчальных са стандартам кампутарных шрыфтах, бо яго няма ў Юнікодзе. У асобных выпадках замест яго могуць быць скарыстаны падобныя па напісаньні графэмы.
| |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Адпункто́ўка (.........) — прастора паміж пазыцыямі табулятараў, запоўненае паўтаральнымі сымбалямі (як правіла, кропкамі). Адпунктоўка часта выкарыстоўваецца ў зьместах кніг паміж назвамі разьдзелаў і нумарамі старонак.[1]
Адпунктоўка палягчае прагляд зьместу ад аднаго элемэнта да іншага (напрыклад, ад назвы разьдзела ці параграфа да нумара старонкі, зь якой ён пачынаецца) й выкарыстоўваецца для таго, каб погляд чытача фіксаваўся на патрэбным радку тэксту.
Прыклад адпунктоўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
ПРАДМОВА...................7 РАЗЬДЗЕЛ I................14 Падразьдзел..............20 РАЗЬДЗЕЛ II...............46
Правілы набору адпунтоўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па тэхнічных правілах набору тэксту адбіўка паміж пунктамі павінна быць роўная паўкеґельнай ці кеґельнай, а самі пункты выраўнаваны па вэртыкалі. Заканчваць адпунктоўку трэба на той жа вэртыкалі, на якой завяршаюцца поўныя радкі загалоўкаў.
Аўтаматычная адпунктоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Большасьць праграм для апрацоўкі тэкстаў ўключаюць функцыю аўтаматычнага стварэньня адпунктовак.[2]
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Felici, Jim «The Complete Manual of Typography: A Guide to Setting Perfect Type». — 2011. — P. 225ff. — ISBN 978-0-321-77326-5
- ^ Thesis and Dissertation Manual. Гарвардзкі ўнівэрсытэт: The Graduate School (кастрычнік 2008).