Тэкст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэкст (па-лацінску: textus — «тканіна, сувязь, пабудова») — паведамленьне, якое напісанае, надрукаванае (выказваньне, абзац, разьдзел твору і г. д.) або выказанае вусна, і якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасьцю, якое можна ўзнавіць, паўтарыць у тым самым выглядзе[1].

Паводле спосабаў выкладу інфармацыі адрозьніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданьне, апісаньне, разважаньне. Паводле стылю адрозьніваюць тэкст мастацкі, навуковы і інш.

У залежнасьці ад стылю, тэкст арганізоўваецца з дапамогай адпаведных сродкаў арганізацыі: лексычных і структурных канструкцыяў, зрокавага афармленьня і пад. Мінімальнай сэнсава закончанай адзінкай тэксту зьяўляецца сказ. Адносна класыфікацыі абзацу ў дачыненьні да тэксту думкі мовазнаўцаў разыходзяцца.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сцяцко П.У. і інш. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У.Сцяцко, М.Ф.Гуліцкі, Л.А.Антанюк. – Мінск: Выш. шк., 1990. — 222 с. — С. 152.

Літаратра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6.