Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне
Alice’s Adventures in Wonderland
Старонка першага выданьня (1865)
Жанр: фантастыка
Аўтар: Льюіс Кэрал
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 1865
Асобнае выданьне: 26 лістапада 1865
Выдавецтва: Macmillan
Ілюстратар: Джон Тэніел
Наступны твор: На тым баку люстэрка, і што там напаткала Алесю

«Але́сіны прыго́ды ў дзіво́снай краі́не» (па-ангельску: Alice's Adventures in Wonderland) — раман ангельскага пісьменьніка Чарлза Лютвіджа Доджсана, выдадзены ў 1865 року пад псэўданімам Льюіс Кэрал[1]. Галоўная гераіня твору — Алеся (анг. Alice) праз трусіную нару трапляе ў фантастычны сьвет, населены незвычайнымі чалавекападобнымі істотамі. Кніга лічыцца адным з найлепшых узораў жанру бяссэнсіцы ў літаратуры[2][3].

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старонка арыгінальнага рукапісу «Алесіных прыгодаў пад зямлёй» (1864)

Напісаць кнігу пра сябе папрасіла Льюіса Кэрала дзяўчынка на імя Эліс Лідэл, адна з трох дачок брытанскага арыстакрата Генры Лідэла, пасьля таго, як у час вандроўкі па Тэмзе Кэрал распавёў ёй і дзьвюм ейным сёстрам гісторыю пра дзяўчынку Алесю, што шукала прыгодаў. На наступны дзень па просьбе дзяўчынкі Льюіс Кэрал пачаў рукапіс, аднак ягоная першая вэрсія не захавалася.

26 лістапада 1864 року пісьменьнік перадаў Эліс рукапісны варыянт «Алесіных прыгодаў пад зямлёй» з уласнымі ілюстрацыямі. Але перад гэтым Доджсан ужо падрыхтаваў кнігу да публікацыі, і яна была амаль удвая большая за першапачатковы варыянт[4] за кошт даданьня такіх эпізодаў, як, напрыклад, пра Чэшырскага ката і «шалёнае чаяваньне».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Белы трусік

Алеся нудзіцца ў сваім сьвеце, ды раптам заўважае гаворачага Белага трусіка з наручным гадзіньнікам, які прабягае міма. Яна кідаецца за ім у нару і правальваецца ў падземны сьвет. Там яна сустракае дзівосных жывёлаў і сутыкаецца з разнастайнымі прыгодамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ BBC’s Greatest English Books list
  2. ^ Lecercle, Jean-Jacques (1994) Philosophy of nonsense: the intuitions of Victorian nonsense literature Routledge, New York. ISBN 978-0-415-07652-4. p. 1 ff
  3. ^ Schwab, Gabriele (1996). «Chapter 2: Nonsense and Metacommunication: Alice in Wonderland» in The mirror and the killer-queen: otherness in literary language Indiana University Press, Bloomington, Indiana. ISBN 978-0-253-33037-6. pp. 49-102
  4. ^ Everson, Michael (2009) «Foreword», in Carroll, Lewis Alice’s Adventures under Ground. — Evertype, 2009. — ISBN 978-1-904808-39-8

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алесіны прыгоды ў дзівоснай краінесховішча мультымэдыйных матэрыялаў