Аляксандрас Ванагас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандрас Ванагас
па-летувіску: Aleksandras Vanagas
Дата нараджэньня 12 жніўня 1934(1934-08-12)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 красавіка 1995(1995-04-13)[1] (60 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак мовазнаўца
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d]
Узнагароды
камандор ордэна Вялікага князя Гедыміна

Аляксандрас Ванагас (лет. Aleksandras Vanagas; 12 жніўня 1934 — 13 красавіка 1995) — летувіскі савецкі мовазнаўца. Доктар гістарычных навук (1984 год)[2]. Заслужаны дзяяч навукі Летувіскай ССР (1985 год).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1966 годзе стаў сябрам Міжнароднай камісіі анамастыкі. У 1984 годзе атрымаў ступень доктара гістарычных навук.

Распрацоўваў праблемы анамастыкі Летувы з шырокім выкарыстаньнем беларускага матэрыялу: «Утварэньне гідронімаў Летувіскай ССР» (1970 год), «Этымалягічны слоўнік летувіскіх гідронімаў» (1981 год), «Летувіскія элемэнты ў беларускай анамастыцы» (1968 год).

Летувізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Летувізацыя і Імёны ліцьвінаў

Па працяглым маўчаньні зь летувіскага боку[3], у 1966 годзе на старонках летувіскага савецкага часопісу «Baltistica» апублікаваў рэцэнзію[4] на працы францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна з рэзкай крытыкай яго высноваў пра германскае (гоцкае) паходжаньне імёнаў ліцьвінаў і наступнай заявай: «што да повязі літоўскай антрапаніміі з германскай, то трэба падкрэсьліць складанасьць гэтага пытаньня». Аднак прытым мусіў быў прызнаць, што «падабенства паміж некаторымі найбольш старажытнымі літоўскімі і германскімі антрапонімамі сапраўды існуе»[5].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)
  2. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 500.
  3. ^ Vanagas A. Raymond Schmittlein, Les noms d’eau de la Lituanie // Baltistica. Nr. 1, 1966. С. 97—98.
  4. ^ Vanagas A. Raymond Schmittlein, Les noms d’eau de la Lituanie // Baltistica. Nr. 1, 1966. С. 97—102.
  5. ^ Юркенас Ю. Проблема отражения так называемых «древнеевропейских» элементов в антропонимии // Kalbotyra. № 33 (2), 1981. С. 28—29.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]