Алёіс Райнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алёіс Райнэр
па-нямецку: Alois Georg Josef Rainer
Дата нараджэньня 7 студзеня 1965(1965-01-07)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак палітык
Бацька Алёіс Райнэр(de)
Сайт alois-rainer.com

Алёіс Георг Ёзэф Райнэр (па-нямецку: Alois Georg Josef Rainer; нар. 7 студзеня 1965, Штраўбінг(be), Заходняя Нямеччына) – нямецкі мясьнік і палітык ХСС, які з 2013 году зьяўляецца дэпутатам Бундэстагу ад зямлі Баварыя.

Раньняе жыцьцё й адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Райнэр вырас у Гайбаху(uk) ў Баварскім Лесе (Ніжняя Баварыя(be)) на мясной фэрме з гасьцініцаю. З 1980 па 1983 год навучаўся на мясніка, пасля чаго служыў у войску. Пасьля сдачы кваліфікацыйных іспытаў у 1986 годзе ўзначаліў мясны бізнэс сваіх бацькоў у 1987 годзе. Ён і сёньня кіруе ім разам з сынам Маркусам.

Палітычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Райнэр упершыню стаў дэпутатам на выбарах у Бундэстаг 2013 году[2]. У парлямэнце працаваў у камітэце паводле бюджэту й рэвізійнай камісіі з 2013 па 2019 год; у гэтай якасьці быў дакладчыкам сваёй парлямэнцкай групы паводле гадавога бюджэту Фэдэральнага міністэрства паводле справаў сям’і, пажылых грамадзянаў, жанчынаў і моладзі(uk). З 2019 году зьяўляецца сябрам Камітэту паводле транспарту й лічбавай інфраструктуры, дзе выступае прэс-сакратаром сваёй парлямэнцкай групы[3].

Палітычныя пазыцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 2017 году Райнэр прагаласаваў супраць увядзеньня аднаполых шлюбаў у Нямеччыне(be)[4]. 14 верасьня 2021 году ўзяў шэфства над Марынаю Золатаваю, галоўнай рэдактаркаю «TUT.BY» і беларускай палітычнай зьняволенай[5].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягоны бацька Алёіс Райнэр(de) (1921–2002) быў дэпутатам зямельнага парлямэнту, а з 1965 па 1983 год і Бундэстагу. Ягоная старэйшая сястра Герда Хасэльфэльдт(pl) таксама была дэпутатам Бундэстагу, з 2017 году ўзначальвае Чырвоны Крыж Нямеччыны(en)[6]. Алёіс Райнэр жанаты й мае двух дзяцей. Ён рымска-каталіцкага веравызнаньня[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вокавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]