Андатра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андатра
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаХамяковыя (Cricetidae)
РодАндатра (Ondatra)
ВідАндатра
Бінамінальная намэнклятура
Ondatra zibethicus
(Linnaeus, 1766)
Арэал
Арэал

Андатра (Ondatra zibethicus) — від рукакрылых сысуноў сямейства хамяковых (Cricetidae).

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела 20–36 см, даўжыня хваста 18–28 см, вага 0.6–2 кг. Яны пакрытыя кароткай густой поўсьцю ад сярэдняга да цёмна-карычневага колеру. Іх доўгія хвасты, пакрытыя луской; хвост важны для стабільнасьці кірунку. Іх галава вельмі вялікая, а вушы пад поўсьцю амаль не бачныя. Вусы сярэдняга памеру. Андатры маюць кароткія ногі і вялікія ступні; заднія ступні зьлёгку перапончатыя для плаваньня.

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Паўночнай Амэрыкі (Канада і ЗША). У пачатку 20-га стагоддзя андатры былі завезены ў паўночную Эўразію.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андатра сустракаецца ў саланаватых і прэснаводных азёрах, сажалках, ручаях, рэках і на балотах. Большую частку часу андатры праводзяць у вадзе і могуць плаваць пад вадой ад 12 да 17 хвілін. Яны жывуць сем'ямі, якія складаюцца з пары самца і саміцы і іх дзіцянятаў. У залежнасьці ад месца, яны будуць альбо капаць норы на берагах, альбо будаваць дамы з расьліннасьці. Дамы пабудаваны так, што галоўныя камеры ёсць над узроўнем вады, але трапіць у іх можна толькі праз падводныя тунэлі. Андатры пераважна траваедныя, сілкуюцца воднай расьліннасьцю. У пэрыяды дэфіцыту ежы яны таксама будуць спажываць жывёлы, такія як мідыі, чарапахі, мышы, птушкі, жабы і рыба.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]