Андрэа Дэль Сарта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Андрэа Дэль Сарта, аўтапартрэт

Андрэа дэль Сарта (па-італьянску: Andrea del Sarto; сапраўднае імя: Андрэа д’Аньёла ды Франчэска ды Люка ды Паола дэль Мільёрэ Ванукі, па-італьянску: Andrea d’Agnolo di Francesco di Luca di Paolo del Migliore Vannucchi; 1486/87 — 1531) — італьянскі жывапісец флярэнтыйскай школы. Вучань П’ера ды Казіма.

Нарадзіўся ў 1486 годзе ў Флярэнцыі. У юнацтве на яго станаўленьне як мастака аказалі ўплыў Фра Барталамеа і Леанарда да Вінчы, пазьней — Мікелянджэлё. Сябраваў з Рафаэлем, Тыцыянам, Франчабіджа. Працаваў у Флярэнцыі, у 1518—1519 гадах працаваў у Францыі па запрашэньні караля Францыска I. Вярнуўся ў Флярэнцыю ў 1519 годзе.

Commons-logo.svg  Андрэа Дэль Сартасховішча мультымэдыйных матэрыялаў