Рафаэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рафаэль
Аўтапартрэт Рафаэля, згублены ў гады ІІ сусьветнай вайны
Імя пры нараджэньні Рафаэль Санцыё
Дата нараджэньня 6 красавіка 1483
Месца нараджэньня Урбіна, Італія
Дата сьмерці 6 красавіка 1520
Месца сьмерці Рым, Італія
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Месца пахаваньня
Адукацыя П’етра Пэруджына
Занятак жывапіс, архітэктура
Жанры гістарычны жывапіс[2], партрэтнае маляваньне[d], партрэт[2], алегорыя[d][2], рэлігійнае мастацтва[d][2] і міталягічнае малярства[d][2]
Плынь Адраджэньне
Працы Атэнская школа
Узнагароды
ордэн Залатой шпоры
Подпіс Выява аўтографу

Рафаэль Санцыё (па-італьянску: Raffaello Santi, Raffaello Sanzio, 6 красавіка 1483 — 6 красавіка 1520) — італійскі маляр ды разьбяр Высокага Адраджэньня, прадстаўнік флярэнтыйскай школы[3]. Ягоныя працы захапляюць сваёй яснасьцю формаў і простасьцю кампазыцыі ягонага візуальным дасягненьнем нэаплятанічным ідэалам чалавечай велічы. Разам зь Мікелянджэлё і Леанарда да Вінчы, ён уваходзіць у традыцыйную тройку вялікіх майстроў гэтага пэрыяду[4].

Рафаэль быў надзвычай прадуктыўным майстром, які працаваў вельмі пладавіда. Нягледзячы на ягоную сьмерці ў 37 гадоў, ён пакінуўшы пасьля сябе вялікую колькасьць твораў. Многія зь ягоных працаў знаходзяцца ў Ватыканскім палацы. Там жа месьцяцца Станцы Рафаэля, якія зьяўляюцца галоўнай працай у ягонай кар’еры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства і юнацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Заручыны Дзевы Марыі». 1504. Пінакатэка Брэра

Нарадзіўся ў сям’і жывапісца Джаваньні Санці. Джаваньні Санці быў прыдворным мастаком і ўзначальваў самую вядомую ва Урбіна мастацкую майстэрню, а ейны будынак захаваўся да нашых дзён. Пасьля ягонай сьмерці майстэрняй кіравалі ягоныя памагатыя, і, верагодна, менавіта тут ва ўзросьце ад 10 да 16 гадоў Рафаэль набыў першыя навыкі рамяства. На стыль твораў, якія выйшлі з майстэрні ў гэтыя гады, аказаў прыкметны ўплыў П’етра Пэруджына. Амаль усю сваю юнацкасьць мастак правёў у Чыта-ды-Кастэльлё, разьмешчаным у верхняй частцы даліны Тыбру. Захаваліся фрагмэнты вялікага алтарнага абраза ў музэях Нэапалю і Брэшыі, напісанага Рафаэлем каля 1500 году для гэтага гораду. У кантракце згадваецца і іншы, меней вядомы мастак, але відавочна, што галоўная роля належала 17-гадоваму Рафаэлю, які названы ў гэтым дакумэнце майстрам. Каля 1503 годзе Рафаэль напісаў вялікі алтарны абраз — Каранаваньне Марыі. Відаць, да гэтага часу ён ужо працаваў у майстэрні П’етра Пэруджына. Гэты раньні пэрыяд творчасьці Рафаэля завяршае карціна Заручыны Марыі, якая была зроблена ў 1504 годзе, сёньня знаходзіцца ў Міляне ў галерэі Брэра.

Флярэнцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дама з аднарогам». 1506. Галерэя Баргезэ
«Мадонна зь безбародым Ёсіфам». 1506. Эрмітаж

У 1504 годзе Рафаэль упершыню прыехаў у Флярэнцыю. У наступныя чатыры гады ён напераменку жыў у Флярэнцыі, Пэруджы і Ўрбіна. У 1510-я гады ў Флярэнцыі адначасова з Рафаэлем працавалі два выбітныя майстры Высокага Адраджэньня: Мікелянджэлё і Леанарда да Вінчы. З твораў Мікелянджэлё Рафаэль успрыняў новую скульптурную трактоўку формаў чалавечага цела, а з твораў Леанарда — манумэнтальнасьць кампазыцыі і цікавасьць да тэхнічных экспэрымэнтаў. За чатыры гады, праведзеныя ў Флярэнцыі, мастак стварыў велізарную колькасьць карцін. Тры выявы Мадонны могуць праілюстраваць творчае разьвіцьцё майстра ў гэты пэрыяд. Мадонна Грандука (каля 1505, Флярэнцыя, галерэя Піці) яшчэ блізкая па стылі жывапісу Пэруджына, але адрозьніваецца ад яе кампазыцыяй і мякчэйшай сьветлаценявай мадэлёўкай. Прыгожая садоўніца (1507, Парыж, Люўр) кампазыцыйна складаней, з кантрасным проціпастаўленьнем трох постацяў, якія зьмяшчаюцца ў пэйзажы і ўтвараюць у прасторы карціны пірамідальную структуру. Мадонна Каўпэр (1508, Вашынгтон, Нацыянальная галерэя) адрозьніваецца плаўнасьцю лініяў і большай выразнасьцю рухаў.

На працягу флярэнтыйскага пэрыяду творчасьці калярыт у творах Рафаэля становіцца больш стрыманым і набывае больш танальнае адзінства, у параўнаньні зь яскравымі інтэнсіўнымі колерамі ягоных раньніх твораў, выкананых пад уплывам Пэруджына.

Ватыкан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Станцы Рафаэля
«Атэнская школа». 1511. Апасталічны палац, Ватыкан

У канцы 1508 году Рафаэль атрымаў запрашэньне папы Юліюса II у Рым. Рафаэлю было даручана ўпрыгожыць фрэскамі кабінэт папы (Станца-дэльля-Сэньятура). Спачатку меркавалася, што гэтая праца будзе падзелена паміж некалькімі майстрамі, як то Рафаэль павінен быў расьпісаць скляпеньні, але Юліюсу II настолькі спадабалася складзеная Рафаэлем праграма размалёвак, што ён зрабіў мастака адзіным выканаўцам праекту. Сюжэт росьпісу — чатыры сфэры духоўнай дзейнасьці чалавека: Тэалёгія, Філязофія, Юрыспрудэнцыя і Паэзія. На скляпеньні прадстаўлены алегарычныя фігуры і сцэны. У чатырох люнэтах знаходзяцца кампазыцыі, якія тлумачаць сэнс кожнай з чатырох абласьцей чалавечай дзейнасьці: Дыспут, Атэнская школа, Мудрасць, Мера і Сіла, Парнас.

У канцы гэтай працы папа даручыў Рафаэлю ўпрыгожваньне Станца ды Эліадора (1511—1514) і Станца дэль Інчэндыё (1514—1517). У фрэскавым цыклі першай зь іх Рафаэль прадставіў драматычныя эпізоды з хрысьціянскай гісторыі, якія зьмяшчалі алюзіі на сучасныя на той час палітычныя падзеі. Люнэты займаюць чатыры кампазыцыі: Выгнаньне Эліадора, Імша ў Бальзэне, Сустрэча Льва I з Атылай і Вызваленьне апостала Пятра зь вязьніцы. Тэму Боскага ўмяшаньня ў падзеі чалавечай гісторыі раскрыюць і фрэскі зводу: Неабпальная Купіна, Папярэджаньне Ноя на патоп, Сон Якава, Ахвярапрынашэньне Абрама. У стварэньні размалёвак Станцы ды Эліадора прымалі актыўны ўдзел мастакі з майстэрні Рафаэля, у тым лику адзін з самых знакамітых ягоных вучняў — Джуліё Рамана.

Фрэскі трэцяй станцы былі амаль цалкам выкананыя вучнямі Рафаэля. З ростам ягонай славы колькасьць атрыманых заказаў стала настолькі велізарнай, што пераўзыходзіла магчымасьці майстра, і ён быў вымушаны перадаручаць працу над некаторымі зь іх сваім памочнікам. Толькі кампазыцыя Пажар у Борга была напісана па кардоне Рафаэля і, магчыма, ім самім. Гэтая драматычная падзея намалявана так, нібы глядач назірае яе, знаходзячыся ў сярэдзіне падпаленага гораду; фігуры набываюць цяжкавагавасьць і моц антычных статуяў. У канцы 1510-х Рафаэль і ягоныя вучні прыступілі да ажыцьцяўленьня яшчэ двух мастацкіх праектаў у Ватыкане — размалёвак Лёджыяў (фігуры апосталаў, старазапаветныя сюжэты, і арнамэнты, выкананыя ў тэхніцы грызайль, г. зн. манахромна) і Зала Канстантына.

Адным з самых уплывовых заступнікаў Рафаэля ў Рыме быў банкір Агастына Кіджы, вілу якога (цяпер — віла Фарнэзына) мастак упрыгожыў фрэскамі Трыюмф Галятэі (каля 1512) і Паданьне пра Амура і Псыхэю (ня скончана і выканана галоўным чынам вучнямі, 1517—1518). Апроч таго, Рафаэль выканаў росьпісы капэльлі Кіджы ў царкве Санта-Марыя-дэльля-Пачэ (Прарокі і Сыбілы, каля 1514), а таксама пабудаваў пахавальную капэльлю Кіджы ў царкве Санта-Марыя-дэль-Попалё.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  2. ^ а б в г д RKDartists (нід.)
  3. ^ З розных крыніцаў, ён памёр на свой 37-ы дзень нараджэньня, а нарадзіўся і памёр акурат у Вялікую Пятніцу. Спраўдзіць гэтыя зьвесткі не падаецца магчымым: R.Jones, N.Penny Raphael. — Yale University Press, 1987. — С. 1 і 246. — 256 с. — ISBN 0300040520 (анг.)
  4. ^ A World History of Art. London: Macmillan Reference Books. p. 357. ISBN 9780333235836.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]