Прэрафаэліты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Афэлія», Д. Э. Міле, адна з найвядомейшых карцін прэрафаэлітаў.
1852 г., галерея Тэйт, Лёндан

Прэрафаэліты (па-ангельску: Pre-Raphaelites) — кірунак у ангельскай паэзіі і жывапісе другой паловы XIX стагодзьдзя, які ўтварыўся ў пачатку 1850-х гадоў дзеля барацьбы супраць умоўнасьцяў віктарыянскай эпохі, акадэмічных традыцыяў і сьляпога перайманьня клясычным узорам.

Назва «прэрафаэліты» мусіла абазначаць духоўную лучнасьць з флярэнтыйскімі мастакамі эпохі раньняга Адраджэньня, то бок мастакамі «да Рафаэля» і Мікелянджэлё: Пэруджына, Фра Анжэліка, Джаваньні Бэльліні. Самымі значнымі чальцамі руху прэрафаэлітаў былі паэт і жывапісец Дантэ Габрыель Расэцьці, жывапісцы Ўільям Голман Гант, Джон Эвэрэт Мілэй, Мэдакс Браўн, Эдўард Бэрн-Джонс, Ўільям Морыс, Артур Г'юз, Ўолтэр Крэйн, Джон Ўільям Ўотэргаўз.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Прэрафаэлітысховішча мультымэдыйных матэрыялаў