Эрмітаж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй
Эрмітаж
Эрмитаж
Эрмітаж
Эрмітаж
Краіна Расея
Санкт-Пецярбурґ Санкт-Пецярбург
Адрас Палацавая набярэжная[d] (38, 34)
Каардынаты 59°56′25″ пн. ш. 30°18′50″ у. д. / 59.94028° пн. ш. 30.31389° у. д. / 59.94028; 30.31389Каардынаты: 59°56′25″ пн. ш. 30°18′50″ у. д. / 59.94028° пн. ш. 30.31389° у. д. / 59.94028; 30.31389
Аўтар праекту Франчэска Растрэлі
Заснавальнік Кацярына II[1]
Дата заснаваньня 1764
Будаваньне 17541762 гады
Статус музэй
Сайт Афіцыйны сайт
Эрмітаж на мапе Расеі
Эрмітаж
Эрмітаж
Эрмітаж
Эрмітаж на Вікісховішчы

Эрмітаж (па-расейску: Эрмитаж) у Санкт-Пецярбургу — найбуйнейшы расейскі музэй мастацтва й культуры, адзін з найстаражытнейшых у сьвеце, які спачатку існаваў толькі як уласны збор Кацярыны ІІ, а цяпер зьмяшчае каля трох мільёнаў экспанатаў, якія адлюстроўваюць разьвіцьцё сусьветнага мастацтва зь першабытных часоў да канца XX стагодзьдзя. У 1764 годзе Кацярына II набыла першыя зборы галяндзкага й флямандзкага жывапісу, таму гэты год лічыцца датай заснаваньня музэю. На сёньняшні дзень усе экспанаты зьмешчаны, галоўным чынам, у дзесяці будынках:

Эрмітаж знаходзіцца пад кіраўніцтвам М. Б. Піятроўскага.[2] Існуюць філіялы музэю ў Казані й Амстэрдаме. Уваход вольны для дзяцей і студэнтаў, а кожны чацьвер — для ўсіх.

Зборы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастацтва й культура Заходняй Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эрмітаж зьмяшчае шматлікія карціны прадстаўнікоў італьянскага і гішпанскага мастацтва, такіх як Паолё Вэранэзэ, Джарджонэ, Тыцыян, Рафаэль, Вэляскес, Тынтарэта, Мурыліё, Эль Грэка і Леанарда да Вінчы (Мадона Бэнуа, Мадона Літа). Таксама ў Эрмітажы зьмешчаны скульптуры, у тым ліку выславёнага Мікелянджэлё, маёліка й габэлены заходнеэўрапейскіх майстроў. У паўднёвай частцы Новага Эрмітажу месьцяцца зборы флямандзкага й галяндзкага жывапісу часоў барока, сярод іх палотны ван Дэйка, Рубэнса й Рэмбранта. На другім паверсе Зімняга Палацу зьмешчаны карціны заходнеэўрапейскіх прыхільнікаў нэаклясыцызму, імпрэсіянізму і постмадэрнізму, такіх як Клёда Манэ, Рэнуара, Ван Гога і Гагена, прадстаўнікоў сучаснага мастацтва, прыкладам, палотны Матыса, Дэрэна і іншых фавістаў, а таксама Пікаса і Кандзінскага.

Эрмітаж у мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эрмітажсховішча мультымэдыйных матэрыялаў