Андэрс Цэльсіюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андэрс Цэльсіюс
Anders Celsius
Дата нараджэньня 27 лістапада (8 сьнежня) 1701[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 красавіка (6 траўня) 1744[1][2][5][…] (42 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты[6]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Упсальскі ўнівэрсытэт
Занятак астраном, фізык, матэматык, прафэсар унівэрсытэту, вынаходнік, хімік, мэтэароляг
Навуковая сфэра астраном, матэматык, мэтэароляг, геоляг
Месца працы Упсальскі ўнівэрсытэт
Вядомы як Вынаходнік шкалы вымярэньня тэмпэратуры
Навуковы кіраўнік Жак Касіні[d]
Вучні Юган Готшальк Валерыюс[d], Якаб Гадалін[d][7] і Пэр Вільгельм Варгентын[d][7]
Бацька Nils Celsius[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Андэрс Цэльсіюс (па-швэдзку: Anders Celsius; 27 лістапада 1701, Упсала, Швэцыя — 25 красавіка 1744, Упсала, Швэцыя) — швэдзкі астраном і матэматык, геоляг і мэтэароляг. Прафэсар Упсальскага ўнівэрсытэту. Набыў сусьветную вядомасьць дзякуючы вынаходніцтву тэрмомэтру са стаградуснай шкалою вымярэньня, якая атрымала яго імя. Выкарыстоўваецца ў большасьці краінаў сьвету. Сам навуковец называў сваё вынаходніцтва прыладай, якая дазваляе ўбачыць, «у якой ступені цяплее, або халаднее ў пакоі». Спачатку Цэльсіюс вызначыў кропку кіпеньня вады як 0 градусаў, а кропку раставаньня лёду як 100 градусаў. Пасьля сьмерці Андэрса шкалу ў 1744 року «перакуліў» Карл Лінэй. Адгэтуль тэмпэратура плаўленьня лёду — 0 градусаў, а тэмпэратура кіпеньня — 100 градусаў.

Абсэрваторыя упсальскага ўнівэрсытэту

Акрамя таго, навуковец зрабіў вялікі ўнёсак у вывучэньне паўночных зямель, у прыватнасьці ён удзельнічаў у ляпляндзкай экспэдыцыі (1736—1737) па вымярэньні мэрыдыяну. Аналягічная экспэдыцыя была потым арганізавана на экватар. Параўнаньне вынікаў дасьледаваньня пацьвердзіла разьлікі й здагадкі Ньютана пра тое, што Зямля мае форму эліпсоіду, пляскатага ля палюсоў.

У 1741 року заснаваў Упсальскую астранамічную абсэрваторыю. Даволі дакладна вымерыў яркасьць 300 зорак, выкарыстоўваючы сыстэму аднолькавых шкляных пласьцін, якія паглынаюць сьвятло.

Андэрс Цэльсіюс памёр ад сухотаў у 1744 року.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]