Антон Лукашоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Лукашоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 верасьня 2004(2004-09-16)[1] (19 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 66
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021 Дняпро-Юні[d] 23 (4)
2022—4 Дняпро Магілёў 51 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 красавіка 2024.

Антон Лукашоў (нар. 16 верасьня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец магілёўскага «Дняпра». У 2021 годзе выступаў у Другой лізе за рэзэрвовую каманду «Дняпро-Юні». Да сэзону 2022 году пачаў рыхтавацца зь першай камандай «Дняпра», якая пазьней атрымала месца ў Найвышэйшай лізе. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 3 красавіка 2022 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў часам выходзіць на замену, а зь верасня 2022 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы дружыны. У сьнежні 2023 году падоўжыў пагадненьне з «Дняпром» на два гады[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]