Анхэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадаспад Анхель

А́нхель (па-гішпанску: Salto Ángel) — самы высокі ў сьвеце вадаспад, агульная вышыня 979 мэтраў, вышыня бесьперапыннага падзеньня 807 мэтраў. Названы ў гонар лётчыка Джэймза Эйнджэла (па-ангельску: Angel), які пераляцеў праз вадаспад у 1935 годзе.

Асноўныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадае з гары Аўянтэпуй і разьмешчаны на рацэ Чурун, у трапічных лясах Вэнэсуэлы, у Нацыянальным парку «Канайма», за 750 км на паўднёвы ўсход ад Каракасу. Штосэкунду вадаспад скідае 300 м3 вады.

20 сьнежня 2009 прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс пераназваў (толькі ў сябе ў краіне) вадаспад Анхель, і цяпер ён называецца Керэпакупай-Мэру (Kerepakupai merú). Аднак гэта ня значыць, што на картах сьвету вадаспад будзе перайменаваны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анхэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў