Аралезы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аралез

Аралезы (па-армянску: Արալեզ) — у армянскай міталёгіі духі, што зьяўляліся ў выглядзе крылатых істот, якія спускаліся зь неба, каб уваскрэсіць палеглых у бітвах, залізваючы іх раны[1].

Выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звонку Аралезы больш за ўсё былі падобныя на абарыгенных сабак Армянскага нагор’я — армянскіх ваўкадаваў — гампраў, якія, магчыма, і сталі правобразам Аралезаў.

Адлюстраваньне ў міталёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адно зь першых апісаньняў аралезов і іх функцый зрабіў армянскі гісторык канца IV—V стагодзьдзеў Фаўстас Бузанд.

Таксама, згодна адной зь легендаў, запісанай гісторыкам V стагодзьдзя Маўсесам Харэнацы, аралезы ўваскрэсілі Ара Выдатнага, які быў сьмяротна паранены ў крывавай бітве з войскам асырыйскай царыцы Шамірам (Сэміраміды). Адсюль і адзін са спосабаў трактоўкі слова «ара лез». З імя «Ара» і слова «лізэл» — лізаць. Атрымліваецца — «Якія ліжуць Ара».

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этымалёгія слова «аралез», як піша Езьнік, цалкам вызначае ролю гэтых духаў. Яно складаецца з каранёў «іяр» — «няспынна» і «лез-ум» — лізаць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Мифы народов мира», том 1
  • Исследования и статьи Н. О. Эмина по армянской мифологии, археологии, истории и истории литературы за 1858—1884 гг., Москва 1896 год