Арангутаны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арангутаны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
АтрадПрыматы
СямействаГамініды
РодАрангутаны
Бінамінальная намэнклятура
Pongo

Арангута́ны (Pongo) — род дравесных чалавекападобных малпаў, адны з блізкіх родзічаў чалавека. Назва паходзіць ад малайскага Orang Hutan, што азначае «лясны чалавек» (orang — «чалавек», hutan — «лес»). У беларускай мове раўназначна ўжываньне «арангутанг», але ў заалёгіі ўжываецца толькі першы варыянт.

Арангутаны — адзіны сучасны род у падсямействе Ponginae. Да вымерлых родаў адносяцца гігантапітэкі (Gigantopithecus) і сівапітэкі (Sivapithecus).

У дзікай прыродзе сустракаюцца ў лясах на выспах Калімантан і Суматра Малайскага архіпэлягу.

Род уключаны ў Міжнародную Чырвоную кнігу.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]