Артакляз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Артакляз

Артакляз — мінэрал з групы палявых шпатаў, К(АlSi3О8).

Крышталі прызматычныя. Бясколерны, белы, шэры, ружовы, чырванаваты. Бляск шкляны. Цьвёрдасьць 5-6,5. Шчыльнасьць каля 2,6 г/см³.

Артакляз — пародаўтваральны мінэрал гранітаў, сыенітаў, гнэйсаў і іншых.

На Беларусі артакляз пашыраны ў антрапагенных адкладах розных тыпаў.

Мінэрал выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай прамысловасьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Артаклязсховішча мультымэдыйных матэрыялаў