Афтальмалёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Афтальмалёгія (ад грэц. Ὀφθαλμός — «вока» і λόγος — «вучэньне») — разьдзел мэдыцыны, які вывучае анатомію і фізыялёгію органаў зроку, хваробы вачэй і распрацоўвае мэтады лячэньня і прафіляктыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афтальмалёгія вылучылася з хірургіі ў асобную дысцыпліну ў XIX ст.

Вучэньне пра захворваньні вачэй пачало фармавацца ў старажытных цывілізацыях. Упершыню хваробы вачэй былі згаданыя ў зборы законаў Хамурапі (Бабілён, XVIII ст. да н. э.). Першыя папірусы Старажытнага Эгіпту, якія ўтрымліваюць зьвесткі пра вочныя хваробы, датуюцца XVII—XV стст. да н. э.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе афтальмолягі Беларусі прынялі каля 4 млн чалавек (40% насельніцтва Беларусі), зь іх звыш 50 000 у стацыянарах. Звыш 20 000 пацыентаў прайшлі хірургічную апэрацыю. Звыш 30% заклічнікаў ва Ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь прызналі непрыдатнымі да службы ў войску праз хваробы вачэй. На 1 студзеня 2001 году ў Беларусі налічвалася звыш 800 афтальмолягаў, зь іх каля 500 у паліклініках. Існавала звыш 1700 адпаведных ложка-месцаў у лякарнях. У прыватным парадку працавала каля 30 афтальмолягаў, якія падбіралі акуляры, лінзы, праводзілі карэкцыю зроку і разьмінку вачэй. У 99 кабінэтах каля 500 дзіцячых афтальмолягаў прымалі звыш 7 дзяцей за гадзіну кожны. 5 дзіцячых аддзяленьняў на 300 ложкаў працавалі ў стацыянарах. У спэц.школах і садах займаліся звыш 2700 дзяцей з парушэньнем зроку[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяргей Протас. Відавочная праблема // Зьвязда : газэта. — 20 студзеня 2001. — № 16 (24132). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Каб лепш цябе бачыць (часткі 1, 2, 3, 4) // Зьвязда : газэта. — 28—29 студзеня, 1—2 лютага 2011. — № 17-20 (26881-26884). — ISSN 1990-763x.