Баварская Савецкая Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баварская Савецкая Рэспубліка

13 красавіка 19191 траўня 1919
Сьцяг
Сьцяг
Афіцыйная мова нямецкая
Сталіца Мюнхэн
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
Сацыялістычная рэспубліка
Эрнст Толер (612 красавіка 1919),
Яўген Левінэ (12 красавіка3 траўня 1919)
Цяпер зьяўляецца часткай Нямеччыны

Баварская Савецкая Рэспубліка (па-нямецку: Bayerische Räterepublik) — кароткачасовае дзяржаўнае ўтварэньне, абвешчанае саветам працоўных і салдацкіх дэпутатаў 13 красавіка 1919 году ў Мюнхэне. Праіснавала да 1 траўня 1919 году й было задаўленае як сэпаратысцкае фармаваньне ў рамках Ваймарскай рэспублікі. Сталіцай дзяржаўнага ўтварэньня быў горад Мюнхэн.

Галавой ураду быў нямецкі пісьменьнік, чалец Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (НСДПН) Эрнст Толер. Да 29 красавіка 1919 году Баварская чырвоная армія вяла пасьпяховыя баі за ўсталяваньне кантролю над тэрыторыяй Баварыі. 27 красавіка камуністы выйшлі са складу ўраду Баварскай савецкай рэспублікі. 29 красавіка нямецкія войскі й часткі Фрайкора перайшлі ў контранаступ. 1 траўня 1919 году ўрадавыя войскі й злучэньні Свабоднага корпуса ўвайшлі ў Мюнхэн. 3 траўня прайшло апошняе паседжаньне ўрада БСР. 5 траўня 1919 году былі здушаныя апошнія месцы супраціву.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баварская Савецкая Рэспублікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў