Бавары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бавары — германскае племя.

Упершыню згадваецца ў пачатку VI ст. Магчыма, паходзіць ад маркаманаў. У сярэдзіне VI ст. бавары занялі частку тэрыторыі былых рымскіх правінцыяў Норык і Рэцыя (засялілі землі сучасных Верхняй Аўстрыі, Зальцбургу, Верхняй і Ніжняй Баварыі, часткова Тыролю). 3 VI ст. вядома племянное герцагства. На тэрыторыі іх расьсяленьня ў VII—VIII ст. дзейнічала звычаёвае права — Баварская праўда. Разам зь іншымі германскімі плямёнамі бавары заклалі аснову нямецкага і аўстрыйскага народаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баварысховішча мультымэдыйных матэрыялаў