Свэі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Швэцыя ў XII стагодзьдзі.

     Свэі

     Ёты

     Гуты

Свэі (па-швэдзку: svear) — германскае племя, якое пражывала на тэрыторыі сучаснай Швэцыі. Ад этноніму «свэі» паходзіць назва Швэцыі: «Svea» + «Rike» (даслоўна «Дзяржава свэяў») = «Sverige» (назва Швэцыі ў арыгінале). Пазьней свэі разам зь ётамі (гётамі) і гутамі (готляндцамі) склалі аснову швэдзкай нацыі.