Бадэнвайлер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бадэнвайлер

Бадэнвайлер (па-нямецку: Badenweiler) — камуна ў Нямеччыне, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.

Курорт з рымскіх часоў, руіны рымскіх пабудоваў. Месца сьмерці амэрыканскага пісьменьніка Стывэна Крэйна (1900) і расейскага пісьменьніка Антона Чэхава (1904), якія знаходзіліся ў курортным Бадэнвайлеры на лячэньні (абодва памерлі ад сухотаў).

Падпарадкоўваецца адміністрацыйнай акрузе Фрайбург. Уваходзіць у склад раёна Брайсгаў — Верхні Шварцвальд. Насельніцтва складае 3916 чалавек (на 31 сьнежня 2006 году). Займае плошчу 13,02 км ². Афіцыйны код — 08 3 15 007.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бадэнвайлерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў