Барбара Картлэнд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барбара Картлэнд
Dame Barbara Cartland
Барбара Картлэнд Барбара МакКаркўадэйл
Барбара Картлэнд
Барбара МакКаркўадэйл
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мэры Барбара Гэмілтан Картлэнд
Псэўданімы Барбара Картлэнд
Нарадзілася 9 ліпеня 1901(1901-07-09)[1][2][3][…]
Сьцяг Ангельшчыны Бірмінгэм
Памерла 21 траўня 2000(2000-05-21)[1][2][3][…] (98 гадоў)
Сьцяг Ангельшчыны Гэтфілд
Пахаваная
Бацькі James Bertram Falkner Cartland[d][2][4]
Mary Hamilton Scobell[d][2][4]
Муж Аляксандар МакКаркўадэйл (1927—1933)
Г’ю МакКаркўадэйл (1936—1963)
Дзеці Рэйн
Аен
Глэн
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці раманістка
Гады творчасьці 1925—2000
Жанр рамантызм, здароўе, харчаваньне
Мова ангельская
Узнагароды
Дама-камандорка ордэна Брытанскай імпэрыі
http://www.barbaracartland.com

Дама Мэры Барбара Гэмілтан Картлэнд (9 ліпеня 1901, Бірмінгэм — 21 траўня 2000, Гэтфілд) — ангельская пісьменьніца, адна з найбольш пладавітых аўтарак XX стагодзьдзя. Пісала найбольш пад сваім дзявочым імем Барбара Картлэнд, аднак вядомыя і творы, выдадзеныя пад прозьвішчам МакКаркўадэйл.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэры Барбара Гэмілтан Картлэнд нарадзілася ў Бірмінгэме ў сям’і афіцэра брытанскага войска маёра Бэртрама Картлэнда і Мэры Гэмілтан Скобэл. Бацька Барбары загінуў у Першую сусьветную вайну[5]. Ейная маці адчыніла ў Лёндане краму вопраткі, каб мець магчымасьць забясьпечваць дзяцей, якіх у сям’і было трое.

Пасьля сканчэньня школы Картлэнд атрымала вядомасьць як рэпартэр сьвецкай хронікі і аўтар рамантычных гісторый. Ейны першы апублікаваны раман «Электрычны лобзік» (анг. Jigsaw, 1922) адразу ж зрабіўся бэстсэлерам. Пасьля выхаду яшчэ некалькіх твораў рамантычнай тэматыкі Барбара Картлэнд занялася складаньнем гістарычных раманаў, якія мелі яшчэ большы посьпех.

У 1927 выйшла замуж за афіцэра Аляксандар МакКаркўадэйл, зь якім мелі дачку Рэйн. У 1936 пасьля скандальнага разводу Барбара выйшла замуж за ягонага кузэна Г’ю і стала маці яшчэ двух сыноў — Аена і Глэна. Яе дачка пазьней стала мачыхай прынцэсы Дыяны.

У 1983 року пісьменьніца была занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэсу як найбольш прадаваны аўтар у сьвеце, а інфармацыя пра яе ў брытанскім «Хто ёсьць хто» была найдаўжэйшай з усіх біяграфій (што праўда, большую частку артыкулу складаў пералік ейных кніг). У сярэдзіне 1990-х, калі яна мела больш за мільярд прададзеных кніг, часопіс «Vogue» назваў яе «сапраўднай каралевай рамантыкі».

Таксама Барбары належыць рэкорд кнігі Гінэса па колькасьці раманаў, напісаных цягам аднаго року: 23 кнігі (1983 рок).

У 1991, на 90-годзьдзе, Картлэнд была пасьвечаная ў Дамы-камандоры ордэна Брытанскай імпэрыі за амаль 70-гадовую літаратурную, палітычную і грамадзкую працу.

Памерла 21 траўня 2000 ў 98-гадовым узросьце. Паводле падлікаў выдаўцоў, да тае пары яе апублікаваны здабытак склаў 723 розныя найменьні твораў. Акрамя таго, па ёй засталіся рукапісы, пазьней выдадзеныя ейным сынам Аенам МакКаркўадэйл ў фармаце электронных кніг пад агульнай назвай «Ружовая калекцыя Барбары Картлэнд»[6].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Dame Barbara Cartland // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Lundy D. R. Mary Barbara Hamilton Cartland // The Peerage (анг.)
  3. ^ а б Dame Barbara Cartland // FemBio database (ням.)
  4. ^ а б Kindred Britain
  5. ^ Casualty Details. Cartland, James Bertram Falkner
  6. ^ The Pink Collection

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барбара Картлэндсховішча мультымэдыйных матэрыялаў