Баэтыюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магіла Баэтыюса ў Павіі
Dialectica, 1547

Аніцыюс Манліюс Таркват Сэвэрын Баэтыюс (па-лацінску: Anicius Manlius Torquatus Severinus Boëthius; каля 480, Рым524/525, Павія) — філёзаф, пісьменьнік і палітык са знатнай рымскай сям’і, аўтар кніг па матэматыцы й музыцы, багаслоўскіх трактатаў (у тым ліку супраць арыянства й нэстарыянства). Радца гоцкага караля-арыяніна Тэадорыха Вялікага. Быў пакараны сьмерцю на загад Тэадорыха паводле падазрэньня ў змове на карысьць імпэратара Усходняй Рымскай Імпэрыі. У чаканьні сьмерці напісаў свой найзначнейшы твор, «Суцяшэньне філязофіяй». У Сярэднявеччы творы Баэтыюса былі надзвычай папулярнымі й уплывовымі.

У 1883 годзе Каталіцкі Касьцёл прылічыў Баэтыюса да ліку сьвятых, ягоная памяць — 23 кастрычніка. Яго традыцыйна ўшаноўваюць у Павіі й у касьцёле Санта-Марыя-ін-Портыка ў Рыме.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]