Беластоцкае ваяводзтва (1944—1975)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шаблён:Іншыя значэнні

Беластоцкае ваяводзтва
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус ваяводзтва Польшчы
Адміністрацыйны цэнтар Беласток
Дата ўтварэньня 22 жніўня 1944
Дата скасаваньня 1 чэрвеня 1975
Насельніцтва
  • 1 188 000 чал. (1973)
Плошча
  • 23 201 км² (1946)
  • 23 154 км² (1950)
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Беластоцкае ваяводзтва (па-польску: Województwo białostockie) — адно з ваяводзтваў, якія існавалі ў Польшчы ў 19441975 гадах. Сядзібай ваяводзкіх улад быў горад Беласток.

Утворана 22 жніўня 1944 года пастановай Польскага камітэта народнага вызваленьня ад 21 жніўня 1944 года аб парадку прызначэньня органаў агульнага кіраваньня першай і другой інстанцыі шляхам аднаўленьня даваеннага Беластоцкага ваяводзтва.

На падставе дамовы паміж Польшчай і СССР аб польска-савецкай дзяржаўнай мяжы ад 16 жніўня 1945 года са складу ваяводзтва была вылучана ўсходняя частка, якая ахоплівала большую частку былых Гарадзенскага і Ваўкавыскага паветаў, а таксама частку Сакольскага і Аўгустоўскага паветаў, якая ў выніку засталася пад савецкай ўладаю ў складзе БССР.

Беларускія грамады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры ваяводзтве было ўтворана Беларуская Грамадзка-Культурнае Таварыства. Яно мела свае аддзелы: