Божым шляхам (1946)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Божым шляхам
Божым шляхам
Малітоўнік выдадзены ў 1946 годзе
Жанр: грэка-каталіцкі малітоўнік
Аўтар: Леў Гарошка
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1946
Выдавецтва: Рым
Электронная вэрсія

Божым шляхам — грэка-каталіцкі малітоўнік на беларускай мове, выдадзены ў Рыме ў 1946 годзе, дзякуючы а. Льву Гарошка. Верагодна, што гэта быў першы грэка-каталіцкі малітоўнік на сучаснай беларускай мове. Зьмест гэтай невялічкай кніжачкі збору малітваў добра адлюстраваў і той час, і самога аўтара, які быў добрым багасловам, знаёмым зь беларускай і ўкраінскай грэка-каталіцкімі традыцыямі[1]. Памер — 7,5 см*10 см.

Кніга кішэннага фармату, лёгка зьмяшчаецца на далоні. Ён даў назву бадай найлепшаму рэлігійнаму часопісу беларускай пасьляваеннай дыяспары, які айцец Леў Гарошка пачаў выдаваць у 1947 годзе.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ён адкрываўся штодзённымі малітвамі па-царкоўнаславянску і па-беларуску, а рэшта кніжкі — толькі па-беларуску: прынагодныя малітвы, караценькі катэхізм, царкоўны сьпеўнік і нават каляндар з Пасхаліяй. Разьдзел прынагодных малітваў — нібы рэха пасьляваенных гадоў: тут і малітва за загінулых на вайне, і малітва сіраты, і малітва ў няшчасьці, але таксама і малітва за беларускі народ, а таксама малітвы дзеля больш празаічных патрэб: перад ежай, пасьля ежы, перад сном і г. д.

Папулярнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы энцыклікі папы Піюса XII "Orientalis omnis" у Рыме а. Гарошка, атрымаўшы дазвол ад Усходняй Кангрэгацыі, пачаў працу над беларускім малітоўнікам "Божым шляхам", які выйшаў на пачатку 1946 году. На той год прыпадалі 350-я ўгодкі Берасьцейскай Вуніі 1596 году.

Айцец Аляксандар Надсан лічыў, што гэта першы малітоўнік па-беларуску для грэка-католікаў.

« Калі ідзе пра грэка-каталіцкія малітаўнікі, дык першы паважны малітаўнік быў “Божым шляхам” айца Лява Гарошкі, выдадзены ў Рыме ў 1946 годзе. Цікава, што я пытаўся ў яго, чаму ён не памясьціў там тэксту Сьвятой Літургіі, ён тады сказаў, што не хацеў памяшчаць, бо не было перакладу на беларускую мову. А ён хацеў, каб малітаўнік быў сапраўды беларускі »

—а. Аляксандар Надсан, Новы малітаўнік айца Аляксандра Надсана – 800 старонак беларускіх пабожных тэкстаў!, Радыё Свабода, 17 лістапада 2001

Малітоўнік «Божым шляхам» пэўным чынам кампэнсаваў поўную адсутнасьць рэлігійнай літаратуры на роднай мове ў першыя гады пасьля перабудовы[2]. Пэўную частку накладу ў Беларусь прывёз а. Аляксандар Надсан. Некалькі разоў перавыдаваўся ў Беларусі на пачатку 90-х гадоў 20 стагодзьдзя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]