Борыс Трайкоўскі
Борыс Трайкаўскі | |
Прэзыдэнт Македоніі | |
---|---|
19 лістапада 1999 — 26 лютага 2004 | |
Папярэднік: | Кіра Глігараў |
Наступнік: | Бранка Црвенкаўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 чэрвеня 1956 Мурціна, Струміца, СФРЮ |
Памёр: |
26 лютага 2004 Мостар, Босьнія і Герцагавіна |
Партыя: | УМРА-ДПМНА |
Сужэнец: | Vilma Trajkovska[d] |
Адукацыя: | Юрыдычны факультэт у Скоп’е |
Узнагароды: | |
Борыс Трайкаўскі (па-македонску: Борис Трајковски, 25 чэрвеня 1956, Мурціна, Струміца, СФРЮ — 26 лютага 2004, Мостар, Босьнія і Герцагавіна) — прэзыдэнт Рэспублікі Македонія з 1999 па 2004 гады.
Палітычная біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да 1997 году працаваў у мэрыі Скоп’е, з 1998 зьяўляўся намесьнікам міністра замежных справаў. Гуляў ключавую ролю на перамовах, зьвязаных з праблемай разьмяшчэньня альбанскіх уцекачоў з Косава на тэрыторыі Македоніі. Быў адным з актывістаў партыі ВМРО-ДПМНЕ і паплечнікам ейнага лідэра Любча Георгіеўскага. Пасьля перамогі ВМРО-ДПМНЕ на парлямэнцкіх выбарах і фармаваньня ўрада Георгіеўскага быў вылучаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ад гэтай партыі. У 1999 годзе быў абраны на пост прэзыдэнта краіны, які займаў да сваёй сьмерці ў авіякатастрофе ў 2004 годзе.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 2004 годзе
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Заслугі перад Рэспублікай Польшча
- Нарадзіліся ў Паўночнай Македоніі
- Памерлі ў Босьніі і Герцагавіне
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Прэзыдэнты Паўночнай Македоніі
- Мэтадысты
- Выпускнікі Скопскага ўнівэрсытэту