Бурж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бурж
франц. Bourges
Бурж
Герб Буржу


Краіна: Францыя
Рэгіён: Цэнтар-Валь дэ Люар
Дэпартамэнт: Шэр
Кіраўнік: Yann Galut[d]
Плошча:
  • 68,74 км²[1]
Вышыня: 169 м н. у. м.
Насельніцтва: 67 189 чал. (2013)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 18000
Геаграфічныя каардынаты: 47°5′1″ пн. ш. 2°23′44″ у. д. / 47.08361° пн. ш. 2.39556° у. д. / 47.08361; 2.39556Каардынаты: 47°5′1″ пн. ш. 2°23′44″ у. д. / 47.08361° пн. ш. 2.39556° у. д. / 47.08361; 2.39556
Бурж на мапе Францыі
Бурж
Бурж
Бурж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-bourges.fr/

Бурж (па-француску: Bourges) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Шэр у рэгіёне Цэнтар-Валь дэ Люар. Гістарычная сталіца герцагства Бэрыйскага. Насельніцтва гораду на 2013 год складала 67 189 чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да прыходу рымлянаў ўмацаваны Аварык быў адным з найважнейшых гарадоў Галіі, цэнтрам кельцкага племені бітурыгаў. Па некаторых ацэнках селішча мела каля 40 тысяч жыхароў. У 52 годзе да н. э. Вэрцынгеторыг мужна абараняў яго ад Юліюса Цэзара, падчас аблогі Аварыка. Дыёклетыян зрабіў Аварык сталіцай правінцыі Аквітанія Першая.

Карл Вялікі меў ласку да Буржа й аднавіў ягонае значэньне як сталіцы Аквітаніі. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам Сярэднявечча; першы бурскі біскуп, сьвяты Урсын, як лічыцца, жыў яшчэ ў III стагодзьдзі. У палітычным дачыненьні сярэднявечны Бурж быў галоўным горадам герцагаў Бэрыйскіх. Такія грамадзяне Буржа, як Жак Кёр, ня мелі ў Францыі супернікаў па багацьцю.

На зыходзе Стогадовай вайны Карл VII трымаў у 1422—1437 гадох у Буржы свой двор; тут жа ў яго нарадзіўся сын, будучы Людовік XI, які заснаваў у Буржы ўнівэрсытэт, які праіснаваў да Францускай рэвалюцыі. У гэтым унівэрсытэце выкладаў знакаміты юрыст Куяцыюс. Менавіта ў Буржы зьвярнуўся да вучэньня Лютэра Жан Кальвін. У 1849 годзе ў Буржы праходзіў палітычны працэс Блянкі, Люі Бляна, Распайля і іншых па справе аб травеньскім замаху 1848 году.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Буржы захавалася шмат помнікаў сярэднявечнага мастацтва. Сусьветнай славай карыстаецца катэдральны сабор сьв. Стэфана — адзін з найчысьцейшых узораў гатычнага стылю, пабудаваны ў XIII стагодзьдзі ўсяго за паўстагодзьдзя, што па тых часах было вельмі сьціснутым тэрмінам. Вітражы сабору — адны з найлепшых па захаванасьці й якасьці выкананьня. У крыпце маецца пахавальня герцагаў Бэрыйскіх. У 1992 годзе Бурскі сабор аб’яўлены помнікам Сусьветнай спадчыны чалавецтва.

Акрамя таго, захаваліся палац арцыбіскупа, будынак прэфэктуры, ратушы, дзьве вартавыя вежы рымскага паходжаньня й палац Жака Кёра — адзін з самых бліскучых помнікаў сярэднявечнага грамадзянскага дойлідства ў Эўропе.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ База зьвестак францускіх камунаўInstitut national de l'information géographique et forestière.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]