Бутаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бутаўт
лац. Butaŭt
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1346
Памёр па 1381
Пахаваны
Род Гедымінавічы
Бацькі Кейстут
Бірута
Дзеці Вайдута[d]

Бутаўт (у каталіцтве Генрык; каля 1346 — па 1381)  — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь дарагічынскі.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Бутаўт (імя)

Бётэльт, Ботальд або Бутальд (Böthelt, Botaldus[1][2][3], Butaldus[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[8].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Rex Butaut (Хроніка Віганда)[9]; Buthaw (Ян Длугаш)[10].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын вялікага князя літоўскага Кейстута і яго жонкі Біруты. У 1365 годзе перайшоў на бок Тэўтонскага ордэну, ахрысьціўся ў каталіцтва ў Караляўцы, потым браў удзел у няўдалай выправе крыжакоў на Вільню. Дзесьці паміж жніўнем 1365 і 1368 годам прыбыў да двара імпэратара і чэскага караля Карла IV Люксэмбурскага ў Празе, ад якога атрымаў тытул герцага і зямельныя ўладаньні.

Апошні раз упамінаецца крыніцамі ў 1381 годзе, у паведамленьні пра ўцёкі зь Літвы яго сына Вайдуты, які таксама прыняў каталіцкі хрост і скіраваўся да двара чэскага караля. Спачыў ў аўгустынскім касьцёле Сьвятога Тамаша ў Празе[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Benedicti XIV. Pont. Opt. Max. olim Prosperi Cardinalis de Lambertinis Bullarium. T. 3. — Prati, 1846. P. 464.
  2. ^ Menologium, seu brevis et compendiosa illuminatio relucens in splendoribus sanctorum. — München, 1698. P. 9.
  3. ^ Catalogus librorum quos (in ornamentum reipublicae literariae) non sine magnis sumptibus et labore ex Italia selegit R. Martine. — Londini, 1633. P. 4.
  4. ^ Archives historiques de la Saintonge et de l'Aunis. T. 33. — Paris, 1903. P. 120, 324.
  5. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 120.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 551.
  10. ^ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 9, 10. — Cracoviae, 1876. P. 172, 306, 406.
  11. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 88.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]