Бэлінцона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэлінцона
Герб Бэлінцоны


Краіна: Швайцарыя
Плошча:
Насельніцтва:
  • 43 785 чал. (красавік 2023)[2]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 091
Паштовы індэкс: 6500
Нумарны знак: TI
Геаграфічныя каардынаты: 46°11′43.998″ пн. ш. 9°1′25.712″ у. д. / 46.195555° пн. ш. 9.02380889° у. д. / 46.195555; 9.02380889Каардынаты: 46°11′43.998″ пн. ш. 9°1′25.712″ у. д. / 46.195555° пн. ш. 9.02380889° у. д. / 46.195555; 9.02380889
Бэлінцона на мапе Швайцарыі
Бэлінцона
Бэлінцона
Бэлінцона
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.bellinzona.ch

Бэлінцона (па-італьянску: Bellinzona, па-раманску: Bellinzona, па-лацінску: Bilitio) — гістарычны швайцарскі горад і сталіца кантону Тычына. Горад вядомы сваімі трыма замкамі, якія былі далучаныя да сьпісу аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО з 2000 году. Места ляжыць на ўсход ад ракі Тычына на вышыні 230 мэтраў над узроўнем мора ля падножжа Альпаў. На поўдзень ад гораду ляжыць горад Люгана.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Бэлінцона згадваецца ў 590 годзе як стратэгічны пункт на шляху да праходжаньня перацягаў Сэн-Гатард і Вялікі Сэн-Бэрнар. З 1242 году горад належыў кіраўнікам Міляну. У XII—XIV стагодзьдзях праз прывабнае месцазнаходжаньне на важнай дарозе ў месце квітнеў гандаль. У другой палове XIV стагодзьдзя ўпоперак даліне ракі Тычына мілянскі герцаг Вісконці пабудаваў доўгую сьцяну, што дало магчымасьць Міляну абараніць гандлёвыя шляхі і спаганяць адмысловы падатак за праходжаньне перацягу. Па сьмерці ў 1402 годзе герцага Джана Галеацца Вісконці горад некалькі разоў зьмяняў уладальнікаў, то бок барацьбу за права валодаць стратэгічна важным аб’ектам на гандлёвым шляху вялі герцагі Міляну і Турыну. Ваенныя дзеяньні спыніліся толькі пасьля прыходу да ўлады мілянскага герцага Франчэска I Сфорцы.

У 1499 годзе пэрыяд мілянскага панаваньня быў скончына заваёвамі францускага караля Людовіка XII. Ён захапіў Бэлінцону, пакінуўшы ў месцы гарнізон у 1000 чалавек. Узімку 1499—1500 гадоў у выніку ўзброенага паўстаньня мяшчанаў, францускія жаўнеры былі выкінутыя з гораду. 14 красавіка 1500 году Бэлінцона далучылася да Швайцарскай канфэдэрацыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]