Вайскова-паветраныя сілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьнішчальнік Эўрафайтар «Тайфун»
Стратэгічны бамбардзіроўшчык B-2 «Сьпірыт»

Вайскова-паветраныя сілы (флёт) (ВПС, ВПФ) — від Узброеных сіл (УС) дзяржавы, якія выкарыстоўваюцца дзеля барацьбы з праціўнікам, які знаходзіцца ў космасе, паветранай прасторы, на зямлі, на паверхні мора і пад вадой, а таксама для транспартаваньня дэсанту, дастаўкі маёмасьці і ўзбраеньня, паветраная выведка, выведка надвор’я пры дапамозе лятальных апаратаў.

ВПС зьяўляюцца важным элемэнтам вайсковай авіяцыі. У розных дзяржавах могуць выступаць як самастойны від УС ці сумесна з войскамі супрацьпаветранай абароны (войскі СПА).

Віды сіл авіяцыі ў ВПС:

  • армейская,
  • франтавая (тактычная),
  • далёкая (стратэгічная),
  • супрацьпаветранай абароны,
  • вайскова-марскога флёту (берагавая, карабельная) 
  • вайскова-транспартная.

У складзе вайскова-марскіх сілаў і войскаў СПА дзяржавы можа быць марская (палубная і берагавога базаваньня) авіяцыя ці авіяцыя СПА адпаведна. Можа існаваць таксама авіяцыя Сухапутных войскаў (таксама вядомая як армейская авіяцыя), а таксама авіяцыя наземных стратэгічных ядзерных сілаў. Азначаныя структуры звычайна не ўваходзяць у склад ВПС дзяржавы.

Вытворчасьць уласных лятальных апаратаў і найбольш магутныя вайскова-паветраныя сілы маюць узброеныя сілы Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Ізраіля, Кітая, Расеі, ЗША, Францыі, Турэччыны і Саудаўскай Арабіі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]