Веды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Увасабленьне ведаў

Ве́ды — знаёмства з чымсьці, што можа ўключаць у сябе інфармацыю, факты, апісаньне ці навыкі, атрыманыя на аснове вопыту ці адукацыі, а таксама мае рэчаісную інтэрпрэтацыю й адлюстроўвае ісьціну. Яны могуць ставіцца да тэарэтычнага альбо практычнага разуменьня прадмета. Веды могуць быць няяўнымі, як практычныя навыкі альбо вопыт, ці відавочнымі, як тэарэтычнае разуменьне прадмета. Яны, таксама, могуць быць больш ці менш фармальнымі ці сыстэматызаванымі[1]. Веды адносяцца да катэгорыі веры, але ў адрозненьні ад чыстай веры, маюць практычнае абгрунтаваньне. У філязофіі, вывучэньне ведамі займаецца эпістэмалёгія, а старажытнагрэцкі філёзаф Плятон вызначанаў веды, як «пацьвержаная праўдзівая вера». Аднак, не існуе адзінага ўзгодненага вызначэньня панятка ведаў, а толькі шматлікія тэорыі, якія тлумачаць гэта.

Набыцьцё ведаў мае на ўвазе складаныя кагнітыўныя працэсы: успрыманьне, навучаньне, зносіны, аб’яднаньні й развагі, у той жа час веды таксама зьвязаны з пацьверджаньнем чалавечага існаваньня[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Knowledge». Oxford Dictionaries
  2. ^ Stanley Cavell, «Knowing and Acknowledging, Must We Mean What We Say?» (Cambridge University Press, 2002), 238–266.