Відымір II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Відымір II
Дынастыя Амалы[d]
Бацька Відымір I[1]

Відымір II, Відымер II (лац. Vidimir) — кароль часткі остготаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная наратыўная крыніца пра Відыміра II — праца гоцкага гісторыка сярэдзіны VI ст. Ярдана «Пра паходжаньне і дзеі гетаў»[2].

Паводле гэтага аўтара, Відымір II быў сынам Відыміра I. Разам з сваім бацькам вывеў частку свайго народу ў Італію. Калі старэйшы Відымір памёр у 474 годзе, імпэратар Гліцэрыюс падарункамі пераканаў яго выйсьці з сваім аддзелам з Італіі ў Галію, да роднасных вэстготаў[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Видимир (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 234.
  2. ^ Martindale J. R. Videmer II // Prosopography of the Later Roman Empire. — [2001 reprint]. — Cambr.: Cambridge University Press, 1980. — Vol. II: A.D. 395–527. — P. 1165.
  3. ^ Видимир // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1892 Т. VI. — С. 234.