Візавыя патрабаваньні для грамадзянаў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пашпарт. Рэспубліка Беларусь. 2001

Візавыя патрабаваньні для грамадзянаў Беларусі — сукупнасьць устаноўленых правілаў краінаў сьвету, якія рэгляментуюць дапушчэньне на сваю тэрыторыю грамадзян Рэспублікі Беларусь. Асноўным дакумэнтам, якія дазваляе перасекчы дзяржаўную мяжу замежнай дзяржавы, зьяўляецца віза. Шляхам заключэньня міжнародных пагадненьняў паміж краінамі можа быць усталяваны бязьвізавы рэжым. Дзяржавы, могуць мець дадатковыя патрабаваньні для дапушчэньня на сваю тэрыторыю замежнікаў (страхоўка жыцьця і здароўя, аб суправаджэньні непаўналетніх, мэдыцынскія, зваротныя квіткі і інш.).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1 студзеня 2008 года беларускія грамадзяне вымушаны былі выкарыстоўваць дазвольныя штампы ў пашпарце для перасячэньня мяжы Беларусі. Дазвольныя штампы давалі, калі не было канкрэтных прававых абмежаваньняў для іх пераезду за мяжу.

У 2002 годзе Канстытуцыйны суд Беларусі заявіў у сваім рашэньні, што дазвольныя штампы былі не канстытуцыйнымі. Савету Міністраў было даручана прапанаваць розныя віды памежнага кантролю грамадзян да 31 снежня 2005 года.

З Указам Прэзыдэнта РБ ад 17 сьнежня 2007 года дазвольныя штампы былі канчаткова адмененыя.

Пражываньне ў Расеі зьяўляецца неабмежаваным, але грамадзянін павінен зарэгістравацца, калі ён застаецца больш чым на 31 дзень; прычым пашпарт зьяўляецца адзіным дакумэнтам, які патрэбны для рэгістрацыі.

Мапа візавых патрабаваньняў для грамадзян Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Візавыя патрабаваньні для грамадзян Беларусі

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]