Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/25 сакавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паштоўка часоў Беларускае Народнае Рэспублікі зь дзяржаўным гербам і гербамі беларускіх ваяводзтваў
Паштоўка часоў Беларускае Народнае Рэспублікі зь дзяржаўным гербам і гербамі беларускіх ваяводзтваў

25 сакавіка: Дзень Волі

  • 1655 — нідэрляндзкі астраном Крыстыян Гюйгэнс адкрыў найбуйнейшы спадарожнік Сатурну — Тытан
  • 1821 — абвяшчэньне незалежнасьці Грэцыі ад Атаманскае імпэрыі
  • 1917 — у Менску распачаўся зьезд беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацыяў, утварыўся Беларускі нацыянальны камітэт
  • 1918Рада Беларускае Народнае Рэспублікі прыняла III Устаўную грамату, паводле якой Беларусь абвяшчалася незалежнай і свабоднай дзяржавай
  • 1949 — улады СССР дэпартавалі ў Сыбір некалькі тысячаў жыхароў Латвіі
  • 1950 — у Сыднэі адбыўся I зьезд сяброў Беларускага аб’яднаньня ў Аўстраліі
  • 1957 — складаньне дамовы пра ўтварэньне Эўрапейскае эканамічнае супольнасьці
  • 1992 — у Горадні выйшаў першы нумар газэты «Пагоня»